МІНСК, 14 жні — Sputnik. Цяперашняе зніжэнне курсу беларускага рубля да долара ЗША і еўра —гэта рэакцыя на тое, што адбываецца ў Расіі, заявіў старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб.
Долар за апошнія два тыдні істотна падаражэў. У выніку афіцыйны курс падняўся з 15108 (28 чэрвеня) да 15989 беларускіх рублёў (13 жніўня). Пры гэтым, раз-пораз, абнаўляў гістарычны максімум. За паўмесяца дэвальвацыя склала больш за 4%.
"Змены курсу беларускага рубля — гэта рэакцыя на падзенне расійскага рубля да доляра", — сказаў у інтэрв'ю Sputnik Іосуб.
Той факт, што ў асобныя дні рубель таннеў ў адносінах да ўсіх валют, не азначае, што беларускі рубель істотна здае пазіцыі.
"Кошт кошыка яшчэ досыць далёка ад сваіх максімумаў, якія былі зафіксаваны ў другой палове чэрвеня. Гэта значыць беларускі рубель мацней, чым ён быў пару месяцаў таму", — заўважыў эксперт.
Тым не менш, у бліжэйшыя месяцы Іосуб ўсё-ткі прагназуе павелічэнне кошту валютнага кошыка, і, як следства, паслабленне рубля.
"У любым выпадку найбольш верагодны сцэнар — гэта паступовае паслабленне беларускага рубля ў другім паўгоддзі", — заявіў эксперт.
На яго думку, на карысць такога сцэнару кажуць чаканае падзенне цэны на нафту, верагоднае паслабленне расійскага рубля і шэраг ўнутраных эканамічных фактараў.