Камуналка падаражэла ў Беларусі з 1 снежня

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖыроўка ў паштовай скрыні
Жыроўка ў паштовай скрыні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошт гігакалорыі перавысіў 100 тысяч рублёў, кілавата электрычнасці - 840 рублёў.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Тарыфы на паслугі ЖКГ павялічыліся ў Беларусі з 1 снежня, у прыватнасці праіндэксаваныя цэны на газ, тарыфы на электрычнасць і цяпло — адпаведныя нормы змяшчаюцца ў пастанове Саўміна ад 2015/11/30 № 996.

Так, з 1 снежня насельніцтва будзе плаціць за цяпло 100 088 рублёў за 1 Гкал, цана кубаметру прыроднага газу (пры наяўнасці лічыльніка і газавага ацяплення) у ацяпляльны перыяд складзе 646,9 рубля, а летам — 2 368,5 рубля. Калі газавае ацяпленне адсутнічае, то незалежна ад сезону кошт "куба" газу складзе 2 368,5 рубля.

Для кватэр, у якіх няма газавых лічыльнікаў, але ёсць пліта, а таксама цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або воданагравальнік (акрамя газавага), месячны тарыф на газ складзе 18,8 тысячы рублёў з аднаго пражываючага. Калі ў кватэры ёсць газавая пліта і газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння — за газ давядзецца плаціць 54,3 тысячы, калі толькі газавая пліта (без гарачага водазабеспячэння і воданагравальніка) — 30,7 тысячы рублёў.

Кошт кубаметру звадкаванага газу (пры наяўнасці лічыльнікаў і газавага ацяплення) у ацяпляльны перыяд складзе 10 025,7 рубля, летам — 6 315,1 рубля.

За электрычнасць у кватэрах, абсталяваных электраплітамі, па аднаставачнаму тарыфу зараз прыйдзецца плаціць 841,5 рубля за кілават, па дыферэнцыяваным тарыфе — 589 рублёў у перыяд мінімальных нагрузак (з 22:00 да 17:00) і 1683 рубля — увесь астатні час.

Для кватэр з газавымі плітамі цана кілавата па аднаставачнаму тарыфу складзе 990 рублёў, па дыферэнцыяванаму — 693 рубля (ноччу) і 1980 рублёў (ва ўсе астатні час).

Стужка навiн
0