Дызайнер пра модныя маркеты: каб удзельнічаць, патрэбнае ІП

© Flickr / Spitalfields_E1"Глядзець можна бясплатна"
Глядзець можна бясплатна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні “Каляднага моднага маркета” Sputnik абмеркаваў з дызайнерам Кацярынай Колб катэгорыі ўдзелу і неўдзелу.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Толькі сталыя дызайнеры, што ўжо аформілі індывідуальнае прадпрымальніцтва, могуць браць удзел у Вялікім калядным маркеце, распавяла Sputnik дызайнер адзення Кацярына Колб. Выраб адзення — не галоўны яе занятак, а таму шмат якія фэшн-дзверы краіны для яе аказваюцца зачыненыя.

Калядны маркет, што распачнецца 12 снежня ў Нацыянальнай школе прыгажосці — добрая магчымасць для дызайнераў зарабіць, але ж скарыстацца ёю могуць не ўсе.

"Адзіная складанасць — ты павінны быць аформлены як індывідуальны прадпрымальнік. Рабіць гэта варта, калі маеш сталы прыбытак і пакупнікоў, можаш плаціць падаткі, жыць толькі са сваёй працы дызайнера", — тлумачыць спадарыня Колб і дадае, што далёка не ўсе могуць сабе тое дазволіць.

Дызайнерам аксэсуараў прасцей — ім дастаткова зарэгістравацца рамеснікамі, і гэтае дае магчымасць браць удзел у галоўных нашых модных маркетах — Central Fashion Market і "Вялікі модны маркет". А дызайнерам адзення застаюцца толькі не так даўно ўзнікшыя выставы-продажы "Open шкаф", што праходзіць раз на сезон.

"Я брала ўдзел у "Open шкаф" аднойчы, не магу сказаць, што гэта надта апраўдвае сябе. Безумоўна, кошт узносу можна адбіць, але ж нельга казаць пра прынцыповы прыбытак", — распавядае спадарыня Кацярына.

Самі дызайнеры, што бяруць удзел у модных маркетах, кажуць, пакупнік змяніўся — ён ужо далёка не так актыўна набывае і з большага прыходзіць паглядзець і атрымаць эстэтычную асалоду, а не патраціць грошы. Калі ж вы мэтанакіравана ідзяце на "Калядны модны маркет" за падарункамі, азнаёмціся з афішай у нас.

Дызайнеры прадставяць наступныя зоны:

  • адзенне, аксэсуары, ўпрыгажэнні, сувеніры і падарункі ад беларускіх дызайнераў і майстроў;
  • дызайнерская ўпакоўка падарункаў;
  • святочная ежа: "прыбраныя" пернікі, хатнія дэсерты, натуральныя прадукты і кавы ад кавярні "Збожжа";
  • бьюці-зона і скрыначкі прыгажосці BFM BOX;
  • майстар-класы для дзяцей і дарослых.

Дзе: 12 і 13 снежня.

Калі: "Нацыянальная школа прыгажосці".

Стужка навiн
0