МІНСК, 3 сне — Sputnik. Двое маладых людзей распрануліся ў сталічным гандлёвым цэнтры, паведаміла Sputnik прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.
Адміністрацыя гандлёвага цэнтра сама звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці маладых людзей, якія знялі з сябе ўсю вопратку пры наведвальніках і працаўніках крамы.
"Інцыдэнт адбыўся ў дзённы час. У гандлёвы цэнтр зайшлі двое маладых людзей — хлопец і дзяўчына. Знаходзячыся ў гандлёвай зале, дзяўчына пачала здымаць з сябе вопратку, пасля чаго, застаўшыся ў бялізне, падышла да касы, дзе пачала апранацца. Малады чалавек, які знаходзіўся разам з ёй, у гэты час трымаў у руках яе рэчы", — распавялі ў міліцыі.
Пазней маладыя людзі падняліся на іншы паверх, дзе хлопец надзеў жаночы халат, затым распрануўся дагала і паказаў супрацоўніцы гандлёвага цэнтра сваю галізну. Аматараў эксгібіцыянізму адзначылі камеры відэаназірання гандлёвага цэнтра.
Міліцыя просіць дапамагчы мінчукоў усталяваць асобы хлопца і дзяўчыны.