"Сахараўскія чытанні" пройдуць у Белдзяржуніверсітэце

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак БДУ
Будынак БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Возьмуць удзел у канферэнцыі больш за 280 навукоўцаў з 16 краін свету – усе яны будуць абмяркоўваць экалагічныя праблемы сучаснасці.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сахараўскія чытанні 2016 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя" пройдзе 19 і 20 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі Sputnik ў прэс-службе БДУ.

Форум накіраваны на аб'яднанне намаганняў спецыялістаў для ацэнкі ўплыву тэхнічнага прагрэсу на навакольнае асяроддзе і чалавека, а таксама распрацоўку мер па зніжэнні негатыўнага ўплыву чалавека на прыроду.

У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышко, а таксама рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка.

Усяго ў канферэнцыі возьмуць удзел больш за 280 навукоўцаў і спецыялістаў з 16 краін.

Сярод праблем, якія абмяркуюць на гэтых "Сахараўскіх чытаннях" — тыя, якія тычацца сацыяльных і экалагічных праблем сучаснасці, медыцынскай экалогіі, эпідэміялагічнага і гігіенічнага асяроддзе пражывання чалавека і радыяцыйнай бяспекі. Таксама будзе праведзены экалагічны маніторынг, абмеркаваны новыя энергаэфектыўныя тэхналогіі і інфармацыйныя сістэмы ў экалогіі і ахове здароўя.

У завяршэнне канферэнцыі будзе прынята рэзалюцыя, у якой удзельнікі выкладуць прапановы па арганізацыі экалагічнай бяспекі ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Стужка навiн
0