КВЗ — адзіная праграма, якая, у адрозненні ад іншых гумарыстычных праграм, захавала фармат спаборніцтваў, і ў гэтым яе унікальнасць, распавёў радыё Sputnik Беларусь капітан каманды "Лепшыя сябры" Аляксандр Камароўскі.
"Нехта можа сказаць, што КВЗ — 55, што ён ужо не той, што з'явіліся іншыя цікавыя гумарыстычныя праекты… Але КВЗ захаваў неверагоднае — тое, дзеля чаго ён першапачаткова ствараўся. Калі браць іншыя праекты, напрыклад, Comedy Club, то гэта ўжо праца, шоў-бізнэс. А КВЗ па-ранейшаму застаецца спаборніцтвам, і ў гэтым яго ўнікальнасць", — лічыць Камароўскі.
Упершыню Міжнародны дзень КВЗ Расія і некаторыя краіны СНД адзначылі 8 лістапада 2001 года. З тых часоў гэты дзень стаў святам усіх, хто хоць неяк датычны да Клубу вясёлых і знаходлівых. Ідэя свята належыць нязменнаму прэзідэнту міжнароднага клуба КВЗ Аляксандру Маслякову. Гэтая дата была абраная ў гонар гадавіны першай гульні КВЗ, якая выйшла ў эфір 8 лістапада 1961 года.