Аляксандр Лукашэнка пачаў гутарку на беларускай мове і выказаў гатоўнасць абмеркаваць з Іосіфам Сярэдзічам усе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. "Я думаю, той блок пытанняў, якія я прашу вас разам са мной абмеркаваць, ён вельмі актуальны не столькі для мяне, колькі для ўсіх беларусаў. Менавіта перажыванне за тое, што мы на сённяшні дзень маем, што мы можам мець заўтра і паслязаўтра, і прывяло да вас. Я думаю, мы ў больш дэталёвых падрабязнасцях зможам абмеркаваць тое ці іншае пытанне", — адзначыў Сярэдзіч.
У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка папрасіў рэдактара "Народнай волі" аб'ектыўна данесці да чытачоў змест размовы.
"Я застаўся задаволены вынікамі сустрэчы з прэзідэнтам. Я зразумеў, што прэзідэнт перажывае за тое, што адбываецца ў Беларусі", — сказаў Сярэдзіч па выніках гутаркі.
Па словах Сярэдзіча, сустрэча прайшла ў адкрытай і шчырай абстаноўцы. Падчас размовы падымаліся пытанні не асабістага значэння, а агульнадзяржаўныя, нацыянальныя.
Падводзячы вынікі сустрэчы, галоўны рэдактар "Народнай волі" распавёў, што абмеркаваў з прэзідэнтам сітуацыю ў палітыцы і эканоміцы, у тым ліку актуальныя праблемныя пытанні. Таксама Сярэдзіч паведаміў, што па словах прэзідэнта, Беларусь і Расія вырашылі газавае пытанне.
"Не толькі я, але і чытачы "Народнай волі" будуць задаволены адказамі Аляксандра Рыгоравіча", — заўважыў рэдактар.
Сярэдзіч прасіў кіраўніка дзяржавы пра асабістую сустрэчу падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам", якая прайшла ў Мінску 3 лютага.
Фрагмент гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.