"Чарнобыльскі шлях" пачынаецца ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧарнобыльскі шлях-2017
Чарнобыльскі шлях-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гарадскія ўлады ўзгаднілі правядзенне традыцыйнай акцыі ўвечары шляхам ад Акадэміі навук да парка Дружбы народаў.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Апазіцыйная акцыя "Чарнобыльскі шлях" праходзіць вечарам у сераду ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Чарнобыльскі шлях" праходзіць у Мінску штогод з 1989 года 26 красавіка — у гэты дзень беларускія апазіцыянеры ўзгадваюць аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акцыі ўзгоднены з гарадскімі ўладамі.

Удзельнікі акцыі збіраюцца на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік" у Мінску. Перад пачаткам шэсця сабралася не так шмат людзей, прыйшлі і некалькі апазіцыйных лідараў — у прыватнасці, Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі. Іншых лідэраў апазіцыйнага руху, у тым ліку і арганізатара несанкцыянаванага "Дня Волі" Мікалая Статкевіча, на дадзены момант на пляцоўцы няма.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіталь Рымашэўскі падчас "Чарнобыльскага шляху - 2017"
Виталий Рымашевский во время сбора на Чернобыльский шлях - 2017 - Sputnik Беларусь
Віталь Рымашэўскі падчас "Чарнобыльскага шляху - 2017"

 

Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі да кінатэатра з бел-чырвона-белымі сцягамі і стужкамі. Абстаноўка на пляцоўцы спакойная: супрацоўнікі праваахоўных органаў не перашкаджаюць правядзенню мерапрыемства.

Мінгарвыканкам спачатку дазволіў правесці "Чарнобыльскі шлях" у дзённы час у сераду, аднак пазней арганізатары дамовіліся з гарадскімі ўладамі пра больш позні час пачатку. Узгоднены маршрут акцыі — да парка Дружбы народаў. Таксама чакаецца, што ўдзельнікі шэсця ўшануюць памяць пацярпелых пры аварыі на ЧАЭС ля мемарыяла "Ахвярам Чарнобыля".

Стужка навiн
0