МІНСК, 30 мая — Sputnik. Апошнія званкі праходзяць у аўторак у сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях і каледжах — Sputnik сабраў некалькі фатаграфій выпускніц у гэты важны дзень.
Апошнія званкі традыцыйна праходзяць напрыканцы траўня: у гэтыя дні школьнікі развітваюцца з дзяцінствам і рыхтуюцца здаваць экзамены за курс сярэдняй школы, а разам з тым і ўступныя — у тым ліку і цэнтралізаванае тэставанне.
Для большасці школ, гімназій і ліцэяў апошнія званкі прагучалі ў гэты аўторак. Sputnik прапануе разам паглядзець на выпускніц-2017.
Ужо 10 чэрвеня для большасці беларускіх школьнікаў пройдуць выпускныя вечары, а з 12 чэрвеня пачнецца самая гарачая пара — здача ЦТ і паступленне ў ВНУ.