МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларускі вытворца кар'ерных самазвалаў ААТ "БелАЗ" адкрыў офіс у Нью-Брансуік (Канада), паведамілі Sputnik на прадпрыемстве.
БелАЗ мае ўласную развітую тавараправодную сетку: гэта офісы і гандлёвыя цэнтры, якія займаюцца прасоўваннем тэхнікі ў краінах Еўропы, Афрыкі, практычна ва ўсіх дзяржавах СНД, у Грузіі, Індыі, краінах ПУА, Манголіі.
Офіс, адкрыты ў Антарыё, будзе прадстаўляць інтарэсы беларускага прадпрыемства не толькі ў Канадзе, але і ў Мексіцы і ЗША.
"На дадзены момант офіс вырашае задачы па прасоўванні брэнда, знаёмстве з горназдабыўнымі кампаніямі, якія працуюць на кантыненце. З імі вядуцца перамовы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", — паведамілі Sputnik на БелАЗе.
Аб тым, на якія аб'ёмы продажаў разлічвае гэта прадстаўніцтва, на прадпрыемстве не ўдакладнілі.
Між тым, як адзначае галіновае выданне з ЗША, ужо ў 2018 годзе варта чакаць буйных пагадненняў.
Выданне таксама звяртае ўвагу, што рынкі ЗША, Мексікі і Канады з'яўляюцца новым напрамкам для беларускага вытворцы кар'ернай тэхнікі. Пакуль у гэтых рэгіёнах асноўнымі пастаўшчыкамі выступаюць кампаніі Caterpillar (ЗША) і Komatsu (Японія).
Па адзнаках галіновых экспертаў, прасоўванні на новыя рынкі будзе садзейнічаць і той факт, што офіс будзе займацца не толькі пастаўкай машын, але і камплектуючых да іх, а таксама сэрвіснымі паслугамі.
Акрамя таго, на думку экспертаў гэтага рынку ў РФ, беларускае прадпрыемства мае намер прасоўвацца за кошт інавацыйнага рухавіка з электрапрывадам, які дазваляе эканоміць да 20% паліва. Пры гэтым эфектыўнасць працы машыны павялічваецца прыкладна на чвэрць.
Характэрна, што электрапрывад для БелАЗа стварылі канструктары піцерскай кампаніі "Электрасіла" (уваходзіць у склад кампаніі "Сілавыя машыны" і належыць расійскаму бізнэсмэну Аляксею Мардашову).