Прэзідэнт Чырвонага Крыжа ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Кіраўнік гуманітарнай арганізацыі сустрэўся з шэрагам беларускіх чыноўнікаў і кіраўніком дзяржавы, а пазней пагутарыў і з журналістамі.
"Нам здаецца, што Беларусь — прыклад таго, як міжнароднае гуманітарнае права інтэгравана і імплементавана ў краіну і грамадства. Мы хочам выкарыстаць гэты прыклад і распаўсюджваць гэты вопыт па ўсім свеце", — заявіў Маўрэр ў Мінску.
Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што ўплыў Беларусі ў СНД, ШАС і іншых структурах дапаможа ў працы Чырвонага Крыжа ў рэгіёне.
Высока ацаніў Маўрэр і развіццё гуманітарнага права з акадэмічнага пункту гледжання. Супрацоўніцтва і з універсітэтам МКЧК хацеў бы пашыраць.
"Хацелася б, каб больш беларусаў прыходзілі працаваць у МКЧК — нам трэба больш зацікаўленых людзей з ведамі і досведам", — дадаў ён.
Глядзіце відэа візіту прэзідэнта Чырвонага Крыжа ў Мінск на Sputnik.