NASA будзе працаваць з Uber над праектам лятаючага таксі

© AP / Eric Gay, FileОфіс кампаніі Uber
Офіс кампаніі Uber - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошт палёту ў новым таксі будзе прыкладна роўны кошту паездкі з дапамогай бюджэтнага UberX.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (НАСА) далучыцца да распрацоўкі праекта лятаючага таксі сумесна з Uber, паведамляе тэлеканал CNBC са спасылкай на дырэктара аддзела вытворчасці Uber Джэфа Холдэна.

Унікальны праект называецца Uber Elevate. Мяркуецца, што НАСА зоймецца распрацоўкай транспартнай сеткі для лятучых аўтамабіляў. Па інфармацыі прадстаўніка Uber, кампаніі падпісалі пагадненне аб сумеснай працы над "беспілотным кіраваннем руху" лятальных апаратаў.

Паведамляецца, што UberAir будзе выконваць значна больш рэйсаў у дзень, чым калі-небудзь выконвалі таксі.

"Для таго, каб рабіць гэта бяспечна і эфектыўна, спатрэбяцца фундаментальныя змены ў тэхналогіях кіравання паветранай прасторай", — паведаміў Холден тэлеканалу.

Таксама ў сераду стала вядома, што Uber плануе апрабаваць праект у Лос-Анджэлесе ў 2020 годзе. На гэты ж год запланавана выпрабаванне транспартнага сродку ў Дубае і ў міжнародным аэрапорце Далас/Форт-Уэрт. Паслугу лятаючага таксі хочуць запусціць да Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

Чакаецца, што кошт палёту ў такім таксі будзе прыкладна роўны кошту паездкі з дапамогай бюджэтнага сэрвісу кампаніі — UberX.     

Стужка навiн
0