У сталічных загсах арганізуюць службу медыяцыі

© PixabayЗаручальныя пярсцёнкі
Заручальныя пярсцёнкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праект накіраваны на альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак паміж мужам і жонкай, у тым ліку рашэнне праблем, якія тычацца ўсіх этапаў сямейнага жыцця.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. У Мінску пачаўся пілотны праект "Прымяненне інструментаў медыяцыі ў працы органаў ЗАГС г. Мінска", паведамляе "Минск-новости".

"Новаўвядзенне будзем спрабаваць на працягу года, будзе забяспечана магчымасць выкарыстання медыяцыі ў працы органаў ЗАГС", — адзначыў першы намеснік дырэктара галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Аляксандр Дашкевіч.

Вопратка для новароджанага - Sputnik Беларусь
Найбольш папулярныя імёны ў мінчукоў сёлета – Сафія і Міхаіл

Ён таксама адзначыў, што праект накіраваны на альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак паміж мужам і жонкай, у тым ліку рашэнне праблем, якія тычацца ўсіх этапаў сямейнага жыцця.

Медыятары займаюцца ўрэгуляваннем спрэчак, у тым ліку кансультуюць не толькі ў галіне псіхалогіі, але і права.

Праект рэалізуецца сумесна з ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў". Яго мэта — арганізацыя службы медыяцыі на базе органаў ЗАГС Мінска.

Пакоі, дзе спецыялісты працуюць з жадаючымі развесціся мужам і жонкай, адкрыты ў многіх краінах СНД. І пасля размоў са спецыялістамі, як паказвае практыка, да 70% пар вырашаюць застацца ў шлюбе.

У Мінску вырашылі запусціць праект у тым ліку з-за пагаршэння статыстыкі разводаў. Скарыстацца паслугамі медыятараў змогуць бясплатна ўсе жадаючыя.

Стужка навiн
0