Міністэрства абароны Расіі павіншавала жыхароў РФ з Новым годам з дапамогай святочнага відэа. Ведамства апублікавала на YouTube ролік пад назвай "Верныя сябры" з кадрамі з жыцця службовых сабак.
Акрамя дарослых гадаванцаў 170-га вучэбнага цэнтра службовага сабакаводства Узброеных сіл РФ, якіх рыхтуюць для ваенных, на відэа таксама можна ўбачыць шмат шчанюкоў.
У каментарах карыстальнікі вырашылі, што "мімімішнасць" гэтага відэа зашкальвае.