Зімовыя Алімпійскія гульні ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане стартуюць 9 лютага. Беларусь на Гульнях прадставяць 28 атлетаў у шасці відах спорту. У склад біятлоннай каманды ўвайшлі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялетнаў і Антон Смольскі. Спартсмены выступяць у форме зялёнага колеру з беларускім арнаментам.
Біятлонныя спаборніцтвы пачнуцца ў Пхенчхане 10 лютага, адкрые праграму жаночы спрынт.
Нагадаем, у Кубку свету беларуская каманда выступае ў сіняй форме.