МІНСК, 2 сак — Sputnik. Дарожныя заторы выклікаў моцны снегапад у сталіцы і іншых гарадах краіны. На дарогах адбыліся дзясяткі аварый. Карыстальнікі сацсетак абмяркоўваюць наступствы стыхіі і ўгаворваюць адзін аднаго не сумаваць і чакаць вясну.
Снегопад и более 30 мелких аварий: Минск застрял в 10-балльных пробках Движение транспорта серьезно затруднено в центре города, на некоторых pic.twitter.com/D6MIHJHTsr
— Анна Кочурова (@LePUo9jfzVhghYr) 1 марта 2018 г.
Камунальнікі нагадалі, што, калі ў вашым двары доўгі час не чысціцца снег, вы можаце паведаміць пра гэта на партале 115.бел.
Беларусы праявілі вынаходлівасць у барацьбе са стыхіяй. Два жыхары Мазыра спрабавалі расчысціць снег з дапамогай квадрацыкла і ліста бляхі. Працавала такая прылада досыць эфектыўна.
Минск. Снегопад. pic.twitter.com/LHiYtnmwWq
— Анна Снегина (@VitaSnegina) 22 февраля 2018 г.
А самыя моцныя снегапады былі зафіксаваныя ў Магілёве.
Беларусь не адзіная, хто сустрэў апошнія дні зімы са снегам. Яшчэ больш, чым беларусаў, надвор'е здзівіла італьянцаў. Халодны фронт прыйшоў у Італію з Сібіры. Снег выпаў у Рыме. Італьянцы парадавалі сацсеткі здымкамі снегавікоў на фоне гістарычных помнікаў. Бушавала стыхія ў канцы лютага і ў Неапалі — снег пакрыў нават вяршыню вулкана Везувій.
RT
— Fest Jumpers Travel (@TravelJumpers) 27 февраля 2018 г.
Snow in Rome! 🇮🇹 ❄❄❄ pic.twitter.com/SR0BrWBsoq
А ў Іспаніі праз снегапад не змог стартаваць тэст "Формулы-1". У Лондане снег паралізаваў рух грамадскага транспарту: як і беларуская сталіца, Лондан у канцы лютага спыніўся ў заторах.
#London #snow #AllWeatherGardening pic.twitter.com/ybGNdL5Yun
— Dimitri Launder (@DimitriLaunder) 2 марта 2018 г.