У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў чацвер адкрылася XXII Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі".
Удзел у маштабным мерапрыемстве прыняло і інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь, прадставіўшы перасоўную радыёстудыю, з якой можна выходзіць у эфір ледзь ці не ў любым пункце планеты.
Удзельнікі выставы падрыхтавалі для наведвальнікаў самыя розныя забавы. Так, ля стэнда СМІ Гомельскай вобласці гасцей чакалі мімы. А прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Кастрамской вобласці прывезлі сукенку з газет.
Выстава "СМІ ў Беларусі" праходзіць у Мінску з 3 па 5 мая. Удзел у ёй бяруць больш за паўтысячы СМІ з Беларусі, Расіі, КНР, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Германіі і іншых дзяржаў.