Мінадукацыі думае аб вяртанні ўнутраных экзаменаў пры паступленнi

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСтудэнты падчас экзамену
Студэнты падчас экзамену - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Змены могуць адбыцца ўжо ва ўступнай кампаніі наступнага года, чыноўнікі абяцаюць распавесці пра іх загадзя.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Міністэрства адукацыі плануе ўзнавіць унутраныя экзамены па шэрагу прадметаў пры паступленні ў ВНУ, заявіў у інтэрв'ю "СБ" кіраўнік ведамства Ігар Карпенка.

Абітурыенты - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі прызналася, што ЦТ-2018 ацэньвалі па новай сістэме

Змены ў правілах прыёмнай кампаніі анансавалі раней, аднак канкрэтных рашэнняў пакуль прынята не было. Не так даўно тэма магчымых навэл уступнай кампаніі зноў стала актуальнай.

"Адну з іх (прапановаў — Sputnik) мы агучылі ў прэзідэнта, калі гаварылі пра развіццё Акадэміі кіравання, — псіхолага-педагагічнае тэсціраванне. Ёсць фармат камп'ютарнага тэсціравання, якое дазваляе выявіць пэўныя аспекты схільнасці да кіраўніцкай дзейнасці. Такія тэсціраванні могуць з'явіцца і па іншых спецыяльнасцях", — адзначыў міністр.

Таксама ў планах міністэрства — зноў увесці ўнутраныя экзамены па шэрагу прадметаў.

"Да прыкладу, замежная мова: мала здаць тэст, трэба яшчэ і паглядзець, наколькі абітурыент валодае вусным маўленнем", — растлумачыў Карпенка.

Унутраныя экзамены пры паступленнi існавалі да ўвядзення цэнтралізаванага тэсціравання — мяркуецца, што ананімныя тэсты зніжаюць рызыку карупцыйнага складніка. Унутраныя ж выпрабаванні зараз застаюцца на творчых і сілавых спецыяльнасцях.

"Галоўнае — усё дакладна выбудаваць, каб гэта давала вынік. Паглядзім і на пытанні мэтавай падрыхтоўкі: сёння абмежаванне па колькасці населеных пунктаў не дазваляе нам забяспечыць кадрамі нават некаторыя раённыя цэнтры", — распавёў аб яшчэ адной навінцы Карпенка.

На думку міністра, не патрэбна жорсткая прывязка да колькасці населеных пунктаў, лепш было б даць магчымасць мясцовым уладам выкарыстоўваць дзяржзаказ на падрыхтоўку спецыялістаў. Сярод будучых "мэтавікоў" павінен быць і конкурс, упэўнены ён.

"Дарэчы, навіны не стануць нечаканасцю: аб усіх зменах, якія тычацца ўступнай кампаніі, будзе паведамлена загадзя", — сказаў на заканчэнне Карпенка.

Акрамя таго, міністр адукацыі паведаміў і пра тое, што ўжо на ЦТ-2018 чыноўнікамі была апрабавана новая сістэма ацэнкі вынікаў. Калі вопыт прызнаюць паспяховым, у наступным годзе сістэма зменіцца.

Стужка навiн
0