МІНСК, 9 жні — Sputnik. Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам у дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у сталіцы Германіі.
Золата чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту дасталася прадстаўніку Германіі Артуру Абелю — 8431 балаў, срэбра ў расіяніна Іллі Шкурэнева — 8321.
Гэта трэцяя бронзавая ўзнагарода на чэмпіянаце Еўропы для зборнай Беларусі. Першымі былі ўзнагароды Дзмітрыя Дзюбіна ў хадзьбе на 50 км і Алены Дубіцкай у штурханні ядра.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у Берліне і завершыцца 12 жніўня.