Навукоўцы распавялі пра прычыны любові катоў да скрынак

© Pixabay / 3dman_euКошка ў скрынцы
Кошка ў скрынцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як аказалася, цесная прастора дазваляе мозгу жывёлы больш актыўна выдзяляць гармоны радасці - эндарфіны.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Брытанскія навукоўцы з універсітэта Лінкальна задаліся пытаннем, чаму каты і кошкі любяць сядзець у скрынках, піша Daily Mail.

Высветлілася, што менавіта ў цеснай прасторы ў мозгу ў гэтых жывёл выпрацоўваюцца эндарфіны, якія яшчэ называюць "гармонамі шчасця".

Коцік расслабляецца, перастае турбавацца — зніжаецца ўзровень яго агрэсіўнасці.

"Калі каты былі маленькімі, яны прывыклі прыціскацца да мамы, адчуваючы яе цеплыню", — тлумачыць выданне.

Акрамя таго, скрынка, на думку навукоўцаў, дазваляе хатняму гадаванцу ў два разы хутчэй адаптавацца да новага месца і гаспадара, а калі дома ёсць іншыя жывёлы, то стварыць сваю зону камфорту.

Нядаўна ўлічыла пажаданні братоў меншых кампанія Cat Thing у Тайвані, якая прыдумала новы тып каціных хатак з кардона. Яны складваюцца па прынцыпе арыгамі і добра ўпісваюцца ў любы інтэр'ер.

Стужка навiн
0