Радыё

Гараганаў: агрэсію чалавека правакуе яго ўнутраная карціна свету

© Photo : Из личного архива Артура ГарагановаДоктар псіхалогіі, псіхатэрапеўт Артур Гараганаў
Доктар псіхалогіі, псіхатэрапеўт Артур Гараганаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Доктар псіхалогіі, псіхатэрапеўт Артур Гараганаў патлумачыў Sputnik, што штурхае людзей на агрэсію і гвалт у адносінах да астатніх у сітуацыях, калі для канфлікту, на першы погляд, няма ніякіх прычын.
Гараганов: агрессию человека провоцирует его внутренняя картина мира

Яшчэ адзін інцыдэнт са стральбой па звачыйных грамадзянах адбыўся на мінулым тыдні ў Канадзе. Паводле інфармацыі паліцыі, невядомы расстраляў людзей на аўтазаправачнай станцыі ў Таронта. Па словах відавочцаў, злачынца наўмысна цэліўся ў людзей, у выніку трое пацярпелі. Пасля абстрэлу мужчына на вялікай хуткасці  з'ехаў на сваім аўтамабілі. Паліцыя шукае стралка.

Адной з прычын, па якой людзі гатовыя здзейсніць такі антысацыяльны і агрэсіўны ўчынак, фактычна кінуць выклік грамадству, з'яўляецца іх унутраная карціна свету, якая можа быць падарваная рознымі ўнутранымі станамі — эмоцыямі, крыўдамі, асобаснымі і міжасобаснымі траўмамі і трагедыямі, распавёў у гутарцы на радыё Sputnik доктар псіхалогіі, псіхатэрапеўт Артур Гараганаў.

"Каб пазбавіцца ад болю, комплексаў, непрыемных эмоцый, якія складана перажыць, чалавек ідзе на такі ўчынак, як бы скідаючы свой ўнутраны стан у знешні свет і кажучы грамадству — паглядзіце і прыміце мяне такім, які я ёсць, дапамажыце мне пазбавіцца ад гэтага стану. Калі не дапаможаце, то я пайду супраць вас. Гэта такі інстынктыўны механізм, які дазваляе чалавеку метафарычна пазбавіцца ад свайго глыбіннага напружання", — распавёў Гараганаў.

Па словах суразмоўцы Sputnik, прычынамі такіх паводзінаў могуць паслужыць і іншыя фактары. Напрыклад, розныя дэпрэсіўныя і трывожныя расстройствы альбо псіхічныя захворванні з прычыны дрэннай спадчыннасці.

"Калі мы гаворым аб псіхічным захворванні ў кантэксце дрэннай спадчыннасці, важна прасачыць, як паводзіны чалавека складваліся ў дзяцінстве, юнацкім узросце і да чаго гэта прывяло ў сучаснасці, таму што чалавек не заўсёды можа задаволіць свае патрэбнасці ў сілу таго, што яго псіхіка мае дэфекты", — патлумачыў Гараганаў.

Яшчэ адзін распаўсюджаны матыў для падобных актаў агрэсіі — гэта ўжыванне псіхаактыўных рэчываў і алкаголю. А таксама прычынай антысацыяльных паводзінаў можа стаць так званы "інфармацыйны вірус 21 стагоддзя" або тое, што цяпер прынята называць камп'ютарнай і інтэрнэт-залежнасцю. Перажываючы нейкія падзеі ў віртуальным свеце, чалавек спрабуе перанесці іх у рэальнасць, патлумачыў псіхатэрапеўт.

Поўную версію размовы з доктарам псіхалогіі, псіхатэрапеўтам Артурам Гараганавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0