МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не будзе, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"20 лістапада (аўторак) надвор'е Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.
Будзе воблачна, мокры снег пройдзе ў асноўным у начны час, так што дзе-нідзе на дарогах будзе галалёдзіца. На працягу сутак паветра можа астываць да -3°С і прагравацца да +3°С.
У сераду і чацвер моцных ападкаў сіноптыкі таксама не абяцаюць. 21 лістапада мокры снег пройдзе толькі месцамі па Віцебскай вобласці. Уначы будзе -3..-9°С (пры праясненнях -10..-12°С), удзень - ад -3°С да +3°С. У чацвер ападкаў таксама не будзе, затое чакаюцца слабыя туман і галалёд. У начныя гадзіны пахаладае да -3..-9°С (пры праясненнях да -10..-12°С), пасля абеду тэмпература будзе вагацца ад -3°С да +2°С.
Паводле папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, у пятніцу дзённая тэмпература будзе трымацца ў сярэднім каля 0°С, магчымы снег. А ў выхадныя, па дадзеных на сёння, ападкаў не чакаецца, тэмпературныя паказчыкі будуць аналагічнымі.