Відэа

Экскурсавод аб Трактарным пасёлку: з зямлянак пераехалі ў кватэру з ваннай

Падпісацца
Экскурсавод Раман Абрамчук лічыць, што для турыста падыдзе праспект Незалежнасці, але падарожніку трэба паказаць Трактарны пасёлак.

Раман Абрамчук водзіць экскурсіі па Трактарным пасёлку, на якія прыходзяць не толькі беларусы, што жадаюць лепей пазнаць горад, але і замежнікі. Карэспандэнтам Sputnik Раман распавёў, чаму пачуццё прыхільнасці да Трактарнага пасёлка даступна кожнаму і як убачыць прыгажосць тутэйшых вуліц і панадворкаў.

Багемны рабочы пасёлак

"Я жыў у кватэрах мастакоў і дызайнераў, і ў мяне гэты пасёлак асацыяваўся з мастацкім духам, з людзьмі, якія ўмеюць утульна аформіць прастору. Я яго перш так і разглядаў - пасёлак багемных людзей. Я бачыў закінутыя на дрэва кеды і думаў, што гэта жарты вельмі крэатыўных мясцовых жыхароў. Ужо пазней я зразумеў, што гэтых людзей там мала, але гэты крэатыўны дух усё роўна там прысутнічае", - распавядае Раман.

Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны - Sputnik Беларусь
Казка і быль Трактарнага пасёлка: парфенон, паціа і трохі Гаваны

Але перш за ўсё яго прыцягнула архітэктура пасёлка, якая нагадвала нямецкія прыгарады.

"Ужо пазней я сутыкнуўся з версіяй, якую выказвалі некаторыя даследчыкі, удзел у праектаванні раёна прымалі палонныя нямецкія афіцэры. Іншая версія казала пра тое, што раён быў пабудаваны пасля вайны па нямецкіх праектах. У мяне ёсць толькі ўскоснае пацверджанне гэтай версіі", - абмовіўся Раман.

Пазней любоў да раёна перарасла ў жаданне падзяліцца ёю з людзьмі. І Раман пачаў вадзіць экскурсіі па Трактарным пасёлку.

Што думаюць пра Трактарны турысты

"Гэта адно з самых цікавых месцаў для турыста ў Беларусі. Гэта аўтэнтычная савецкая спадчына ў сваім некранутым выглядзе. Гэта ўзорны гарадок, які будаваўся па канонах ідэальнага савецкага горада", - прызнае суразмоўца.

Пасёлак ставілі ў прыклад у савецкіх архітэктурных выданнях. У пасёлку можна ўбачыць рафінаваны савецкі лад жыцця, і гаворка не толькі пра архітэктуру, але і пра змястоўнае напаўненне прасторы.

"Тут былі і сцэны для чытання лекцый пра здаровы лад жыцця, і скверы, якія ўпрыгожаны скульптурамі піянераў, і бульвар Трактарабудаўнікоў з ягоным духам суперніцтва, з яго спартыўнымі пляцоўкамі, скульптурамі спартсменаў, дзе сама прастора натхняла і на заняткі спортам, і на тое, каб заўзець за каманду", - кажа Раман.

Шмат чаго з гэтага ўжо няма, але да гэтага часу бывае, калі ён водзіць экскурсіі, то бачыць, як на спартыўнай пляцоўцы мясцовыя каманды гуляюць у футбол. Тут засталася і адна з двух захаваўшыхся ў Мінску пляцовак для гульні ў "гарадкі".

Але галоўнае, што ёсць у пасёлку - людзі, якія там жывуць, упэўнены ён. Гэта і мясцовы рынак, і спадчыннікі тых, хто працаваў на заводзе тады, калі раён толькі зараджаўся.

"Можа быць, не для кожнага турыста гэта падыходзіць. Ён спадабаецца падарожніку, а турысту лепш паказаць шыкоўную архітэктуру праспекта Незалежнасці. Трактарны пасёлак гатовыя расшыфраваць больш падкаваныя інтэлектуалы, яго разумеюць у сваёй паўнаце людзі, якія гатовыя ўспрымаць эксклюзіў", - упэўнены Раман.

З зямлянак у кватэру з ваннай

І цяпер шматлікія мінчане прадаюць жыллё ў іншых раёнах горада і пераязджаюць у Трактарны пасёлак з-за выгоды і зручнасці раёна.

Дом у Трактарным пасёлку - Sputnik Беларусь
Частку трактарнага пасёлка ў Мінску ўсё ж захаваюць

"Чалавек тут камфортна сябе адчувае. Усё прадумана такім чынам, каб побач са сваім домам можна было адчуваць цішыню, але каб і выбрацца ў вялікі свет можна было без праблем. Тут пісьменна распланавана інфраструктура, зручна размешчаны транспартныя вузлы. Выйсці за межы свайго двара і самага пасёлка нескладана", - распавёў Раман, які можа ацаніць пасёлак не толькі з боку, але і як мясцовы жыхар, якім ён некаторы час быў.

А раней, калі пасёлак толькі засялялі, людзі адчувалі тут не толькі ўтульнасць, але і пэўны гонар, упэўнены ён.

"Асноўнымі жыхарамі пасёлка былі завадчане - і рабочыя, і кіраўнікі. І людзі, якія жылі ў дамах, пабудаваных адмыслова для іх, хадзілі па вуліцах, якія аформленыя з павагай да іх прафесіі, - узяць хоць бы алею, упрыгожаную ордэнамі завода, - сама магчымасць жыць у настолькі зручным месцы напаўняла жыхароў пасёлка гонарам. А магчыма, і ўдзячнасцю да савецкай улады, бо яны жылі ў раёне, які дыхае клопатам аб працоўным чалавеку", - лічыць Раман.

Ён нагадвае пра кантраст паміж тым жыллём, якое было ў завадчан да таго, як яны пасяліліся ў пасёлку, і тым, якое яны атрымалі тут. Бо раней яны жылі ў зямлянках і бараках, а пасля за некалькі гадоў жыццё мянялася, і прама з зямлянак людзі пераязджалі ў кватэры з ваннымі пакоямі - а тыя да вайны былі толькі ў заможных сем'ях - і якія яны пабудавалі тут самі для сябе.

Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядае ідэальны раён для жыцця ва ўяўленні савецкай улады і разам з намі ацаніце прыгажосць тутэйшых панадворкаў.

Стужка навiн
0