МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажартаваў у гутарцы з прадстаўніком рэспублікі на дзіцячым "Еўрабачанні" - заявіў, што гатовы яму дараваць у выпадку перамогі.
Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у аўторак наведалі сталічны Палац Незалежнасці і пагутарылі з беларускім лідарам. Асобнай гутаркай з прэзідэнтам ганараваўся прадстаўнік Беларусі на конкурсе - малады спявак Даніэль Ястрэмскі.
Ястрэмскі распавёў прэзідэнту аб тым, што мае намер зрабіць усё, каб годна прадставіць Беларусь на конкурсе.
"Калі ты прайграеш нашаму таварышу з Арменіі, расіяніну ці яшчэ камусьці, страшна не будзе, таму што мы ж гаспадары. Мы не можам, як гаспадары, выйграць. Але калі выйграем, я табе дарую", - пажартаваў прэзідэнт у адказ.
Удзельнікі конкурсу спыталі ў прэзідэнта, ці зможа ён сам прыйсці на конкурс. Лукашэнка запэўніў рабят: нават калі не атрымаецца прыйсці, ён усё роўна ўбачыць шоу.
Пасля размовы юныя артысты выканалі для прэзідэнта ўрывак з песні конкурсу гэтага года LightUp! і ўручылі Лукашэнку падарунак - сімвалічны аналаг галоўнага прыза дзіцячага "Еўрабачання": мікрафон з празрыстага шкла з каляровымі лініямі.
Прэзідэнт падарыў гасцям Палаца Незалежнасці кнігі пра Беларусь і шакалад.