Футбалісты мінскага "Дынама" вярнуліся з адпачынку і прыступілі да трэніровак. Першы занятак адбыўся напярэдадні, кіраваў трэніроўкай галоўны трэнер "дубля" Арцём Чалядзінскі.
Нагадаем, 10 студзеня стала вядома, што каманду пакінуў галоўнакамандуючы Сяргей Гурэнка - у спецыяліста скончыўся кантракт.
Хто зойме яго месца, пакуль не вядома. У бліжэйшы час, запэўнілі ў клубе, імя новага галоўнага трэнера будзе агучана.
Разам з Гурэнкам "дынамаўцы" заваявалі срэбра чэмпіянату краіны ў сезоне-2017, і бронзу ў мінулым сезоне.