Вышынскі будзе весці перадачу "Сапраўдная Украіна" ў Расіі

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПрэс-канферэнцыя К. Вышынскага
Прэс-канферэнцыя К. Вышынскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пачатку верасня журналіст прыбыў у Расію ў рамках абмену затрыманымі асобамі паміж Масквой і Кіевам.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі будзе весці перадачу "Сапраўдная Украіна" на расійскім тэлебачанні, паведаміў генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў (справа) і кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Павінен быў ляцець у Мінск. Вышынскі патлумачыў, як апынуўся на спецборце

"Кірыл Вышынскі будзе весці праграму "Сапраўдная Украіна" на расійскім тэлебачанні. З мэтай культуралагічнага пазнання Украіны, для таго каб мы маглі лепш зразумець гэтую краіну", - удакладніў спікер на форуме Саюза журналістаў "Уся Расія" ў Сочы.

Раней таксама было агучана, што журналіст зойме пасаду пастаяннага эксперта па пытаннях абароны правоў расіян за мяжой.

У канцы жніўня Кірыл Вышынскі быў вызвалены з-пад варты на Украіне. У наступным ён прыбыў у Расію ў рамках абмену затрыманымі асобамі паміж Масквой і Кіевам.

Кіраўнік партала быў арыштаваны ў маі 2018 года па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе.

Вышынскі быў вызвалены пад асабістае абавязацельства. Бліжэйшыя слуханні па справе журналіста павінны прайсці 6 лістапада.

Стужка навiн
0