Пасол Беларусі ў РФ: на практыцы мы працягваем сутыкацца з бар'ерамі

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Добрым прыкладам супрацоўніцтва краін у экстрэмальных сітуацыях з'яўляецца ўзаемная дапамога ў эвакуацыі грамадзян на радзіму ва ўмовах пандэміі каронавіруса.

Вентыль на трубаправодзе газаразмеркавальнай станцыі Нежухіў - Sputnik Беларусь
Пуцін: Арменія і Беларусь не прымаюць формулу цаны на газ у ЕАЭС
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі маюць вялікі патэнцыял росту, заявіў беларускі пасол Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, добрым прыкладам узгодненых дзеянняў з'яўляецца сумесная эвакуацыя беларусаў і расіян на радзіму, калі ва ўмовах пандэміі каронавіруса былі спынена міжнародныя авіязносіны.

Пасля чаго дадаў, што ёсць вядомы пастулат пра тое, што палітыка з'яўляецца канцэнтраваным выразам эканомікі, таму ў адносінах дзвюх краін эканамічныя адносіны надзвычай адчувальныя.

Уладзімір Сямашка выказаў меркаванне, што менавіта эканоміка мае галоўны патэнцыял развіцця адносін Беларусі і Расіі, што пры вырашэнні праблем дазволіла б падняць іх на больш высокі ўзровень.

"Нягледзячы на шэраг прынятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні роўных умоў і гарантый для дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў у Беларусі і Расіі, на практыцы мы працягваем сутыкацца з бар'ерамі і абмежаваннямі", - канстатаваў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што менавіта тут хаваецца галоўны рэзерв для развіцця ўзаемных адносін. Напрыклад, расійскі бок аказвае вялікую падтрымку пры рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння, але гэтая падтрымка не распаўсюджваецца на сумесныя беларуска-расійскія прадпрыемствы.

Кампрэсарныя станцыі Казачая і Руская ў Краснадарскім краі - Sputnik Беларусь
Ці магчыма зніжэнне цаны на газ для Беларусі - меркаванне экспертаў

"Гэта такія ж расійскія суб'екты гаспадарання, там працуюць расейцы, падаткі плацяцца ў бюджэт Расіі. У іх стварэнне і развіццё Беларусь уклала немалыя сродкі. Больш за тое машынакамплекты, прывезеныя для зборкі з Беларусі, складаюцца больш чым на 50% з расійскіх матэрыялаў і камплектуючых" , - распавёў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што Беларусь амаль 100% нафты, газу і іншай сыравіны імпартуе. Зараз ідзе перамоўны працэс па формуле цаны на расийскі газ для Мінска.

"Сітуацыя з падатковым манеўрам істотна змяніла ўмовы працы для беларускай нафтахіміі і ўсяго комплексу", - падкрэсліў дыпламат.

Прычым ён звярнуў увагу, што нядаўна Расия ўвяла забарону на імпарт аўтамабільнага паліва, што ў тым ліку закранае і беларускі бок.

Пасол таксама нагадаў, што акрамя абмежаванняў да ўдзелу ў дзяржаўных закупках, беларускія прадпрыемствы перыядычна сутыкаюцца з мяснымі, малочнымі і агародніннымі "войнамі" на расійскім рынку.

"Узнікае пытанне, а ў чым тады заключаецца інтэграцыя? Мы асноўную мэту інтэграцыі бачылі і бачым у стварэнні роўных умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці", - канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Пасля гэтага беларускі дыпламат акцэнтаваў увагу, што ў Мінску не просяць для сябе прэферэнцый на рынку, а настойваюць на стварэнні роўных умоў.

"Нас адкрыта абражаюць фэйкавыя заявы, што мы з'яўляемся нахлебнікамі, што нас кормяць бясплатна, дапамагаюць ва ўсім і так далей. Гэта абсалютна ілжывыя прадстаўленні", - упэўнены ён.

На яго думку, калі "Гомсельмаш" будзе нароўні працаваць з "Рассельмашам", ад гэтага толькі ўсё выйграюць. Кіраўнікі ўрадаў парафіравалі праграмы дзеянняў дзвюх краін па рэалізацыі дагавора Саюзнай дзяржавы.

Уладзімір Сямашка сказаў, што з 30 дарожных карт па далейшай інтэграцыі 28 узгоднены цалкам, адна - напалову. Адна карта, якая тычыцца адзінага рынку газу і кампенсацыі падатковага манеўру "засталася яшчэ адкрытай".

"Прыняцце і рэалізацыя гэтых карт магла б стаць істотным крокам наперад па ўсіх напрамках інтэграцыі. Аднак да моманту завяршэння працы над дарожнымі картамі не была выканана адна з асноўных умоў беларускага боку - рэгуляванне праблемных і актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", - нагадаў дыпламат.

Пасля чаго прывёў у прыклад словы прэзідэнта Беларусі, які настойваў на пакетным прыняцці дарожных карт. Аднак адсутнасць рэальнага руху па энергетычнай тэматыцы, ліквідацыя бар'ераў і стварэнне роўных умоў не дазволілі выйсці на падпісанне падрыхтаванага пакета дакументаў.

Уладзімір Сямашка запэўніў, што Мінск гатовы ў любы момант сесці за стол перамоваў па дадзеных дакументах. Прыдатным будзе верасень-кастрычнік, калі трэба будзе вярнуцца да перамоўнага працэсу.

Стужка навiн
0