Лукашэнка развітаўся з мітрапалітам Філарэтам

© Photo : Telegram / Пул первогоЛукашэнка прыехаў развітацца з Філарэтам
Лукашэнка прыехаў развітацца з Філарэтам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітанне з мітрапалітам Філарэтам у Мінску працягнецца сёння да 18:00, пасля чаго труну з целам уладыкі перавязуць ва Успенскі Жыровіцкі манастыр.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў развітацца з мітрапалітам Філарэтам, паведаміў у чацвер Telegram-канал "Пул першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.

Любіў Беларусь усёй душой

Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка патлумачыў, што такое патрыятызм

Лукашэнка 12 студзеня сказаў, што мітрапаліт Філарэт любіў Беларусь ўсёй душой. Паводле слоў беларускага лідэра, дзякуючы падтрымцы і бацькоўскім парадам Уладыкі беларусы разам пабудавалі моцную суверэнную краіну, "дзе ўсе жывуць у міры, згодзе і няма месца рэлігійнай варожасці".

Прэзідэнт называў мітрапаліта Філарэта адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце. Таксама ён вельмі цёпла ставіўся да яго: кожны год віншаваў з днём нараджэння, а на 80-годдзе, калі мітрапаліт ужо быў на пенсіі, прэзідэнт асабіста прыехаў да іерарху і падарыў яму чайны сервіз.

Развітанне з мітрапалітам

Цырымонія развітання з мітрапалітам Філарэтам праходзіць у Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Учора труну з целам уладыкі, па яго завяшчанні даставілі, у дамавы храм Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, дзе былі адслужаны літыя і паніхіда, пасля чаго цела мітрапаліта Філарэта перанеслі ў Мінскі кафедральны сабор.

Помнік Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь
Як выглядала Еўфрасіння Полацкая: іканаграфія святой

У храм на паніхіду, якую ўзначаліў мітрапаліт Веніямін, прыйшлі дзесяткі вернікаў і святароў. Як распавёў кіраўнік БПЦ, мітрапаліт завяшчаў пахаваць яго ў Жыровіцкім манастыры.

Развітанне з мітрапалітам працягнецца да 18:00, пасля чаго труну з яго целам перавязуць ва Успенскі Жыровіцкі манастыр. А ў пятніцу ў 10:00 у манастыры пачнецца саборная архірэйская літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда па мітрапаліту і пахаванне.

Мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня на 86-м годзе жыцця. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за 20 гадоў. Прычына смерці не называецца, але вядома, што ў сярэдзіне снежня ўладыка быў шпіталізаваны з каронавірусам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0