Мінабароны Беларусі раскрыла таямніцу "турэмнага лагера для палітвязняў"

© Pixabay / irfanahmadКалючы дрот, архіўнае фота
Калючы дрот, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 06.08.2021
Падпісацца
Абароннае ведамства гатова прыняць здымачную групу СNN, каб журналісты маглі завяршыць сваё "расследаванне".
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю амерыканскіх СМІ пра тое, што ў Стаўбцоўскім раёне знаходзіцца нейкі "турэмны лагер для палітвязняў".
Такім чынам прэс-служба беларускага абароннага ведамства пракаменціравала сюжэт пад назвай "Магчымы турэмны лагер, пабудаваны ўнутры Беларусі для палітычных зняволеных", які знялі журналісты CNN.
Як адзначаецца ў Telegram-канале абароннага ведамства, у сюжэце паказана тэрыторыя вайсковай часткі - 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення Узброеных Сіл.
"У рэчаіснасці, кожнае дзіця ў пасёлку Новакалосава Стаўбцоўскага раёна выдатна ведае гэтую вайсковую частку. Яна знаходзіцца тут з 50-х гадоў мінулага стагоддзя", - цытуюць у Мінабароны аднаго з мясцовых жыхароў.
"Таблічка з буйным надпісам "Вайсковая частка", што вісіць на варотах, у эфір аўтарытэтнага амерыканскага тэлеканала не патрапіла", - адзначылі ў абаронным ведамстве.
Як дадаў начальнік 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення Узброеных Сіл Аляксандр Бабенка, "тут захоўваюцца ўзоры радыётэхнічных войск, СПА, ЗРВ. Сістэма аховы ў нас сучасная, камеры па перыметры, якія выведзены на пульт. Перыметр асвятляецца. На плоце ёсць папераджальныя табліцы. У асноўным на арсенале служаць афіцэры і прапаршчыкі, грамадзянскі персанал. У нас толькі кантрактнікі".
"Міністэрства абароны Беларусі гатова прыняць здымачную групу СNN, каб журналісты маглі завяршыць сваё "расследаванне", - заявілі ў ведамстве.
Чытайце таксама:
Не канцлагер - прафілакторый! Як жыве Слуцкі ЛПП
Масавае пахаванне беларускіх вязняў у Карэліі выявілі пошукавікі
Генацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка
Узбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі
Стужка навiн
0