https://bel.sputnik.by/20220421/pagoda-bez-mats-gstoryya-dzyatsey-yakya-zgubllsya-na-belaruska-polskay-myazhy--1062197341.html
Паўгода без маці: гісторыя дзяцей, якія згубліліся на беларуска-польскай мяжы
Паўгода без маці: гісторыя дзяцей, якія згубліліся на беларуска-польскай мяжы
Sputnik Беларусь
Спрабуючы патрапіць у Еўрасаюз, сірыйцы - мама і двое яе сыноў, здавалася, згубіліся ў непраходным лесе назаўжды. 21.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-21T17:56+0300
2022-04-21T17:56+0300
2022-04-21T17:56+0300
мяжа
дзеці
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062196856_0:0:2727:1535_1920x0_80_0_0_0e08a9491a4f3a1ed7b3dcd2b52e3f17.jpg
У тую халодную лістападаўскую ноч 2021 года жанчына думала, што бачыла сваіх малодшых сыноў апошні раз. Яны, як і многія іншыя мігранты з Сірыі, прыбылі ў Беларусь у надзеі патрапіць у ЕС. Прыехала разам з трыма сынамі, але да Германіі дабраліся не ўсе: двое малодшых ледзь не загінулі - засталіся адны ў лесе, адкуль польскія пагранічнікі пазней выштурхнулі іх на тэрыторыю Беларусі.Паўгода дзеці не бачылі бацькоў, але ўжо праз два дні змогуць афіцыйна з'ехаць у Германію дзякуючы намаганням беларускага боку. Гісторыю ўз'яднання сям'і чытайце ў матэрыяле Sputnik.Увесь гэты час хлопчыкі знаходзіліся ў свайго сваяка, ліванца па імені Алаа - адзінага знаёмага чалавека ў Беларусі, якога таксама цудам адшукалі. Але пра гэта пазней, да гэтай сустрэчы браты спрабавалі выжыць у лесе, нават не ведаючы, ці жывая іх маці.Па розныя бакі плотаУ пачатку лістапада мінулага года на польска-беларускай мяжы сітуацыя была катастрафічнай: тысячы бежанцаў уладкаваліся проста ў лесе, пад покрывам ночы яны рабілі спробы нелегальна прабрацца ў ЕС. Сярод іх былі і героі гэтай гісторыі. Кіраўнік сямейства ўжо некалькі гадоў як эміграваў у Германію, але афіцыйна ўз'яднацца з жонкай і трыма сынамі не атрымлівалася - адмовы прыходзілі адна за адной. Адзіная магчымасць сустрэцца - перайсці мяжу нелегальна, праз Польшчу, адтуль - да мужа ў невялікі нямецкі горад.Лістападаўскай ноччу вялікая група мігрантаў з розных краін, розных узростаў вырашыла рызыкнуць. Выбралі месца ў раёне невялікай рачулкі, перайшлі і стаіліся. Далей падзеі пачалі разгортвацца імкліва. У мітусні і апраметнай цемры ніхто так і не змог зразумець, як адсталі дзеці.Польскія памежнікі заўсёды патрулявалі сваю тэрыторыю з сабакамі. Таму мігранты павінны былі гадзінамі сядзець ціха, не варушачыся, нават калі знаходзіліся ў халоднай рацэ ў мінусавую тэмпературу. Застацца незаўважанымі не ўдалося. Хтосьці бег ад сабак у бок Польшчы, хтосьці замарудзіўся і быў адразу схоплены, іншыя кінуліся ў рассыпную і былі знойдзены пазней палякамі. Былі ў гэтым натоўпе тры браты і маці."Бяжым!", - крыкнула жанчына сынам. Цемра, крыкі, брэх сабак і паніка. У нейкі момант 10-гадовы Карым проста зваліўся ў рацэ. Сярэдні брат Мухамед увесь час трымаў яго за руку, пакінуць яго не мог.Асноўную групу мігрантаў палякі выштурхнулі са сваёй тэрыторыі. Былі ў ёй Мухамед і Карым. Так яны аказаліся ў беларускім лесе ў лістападаўскі мароз, без ежы, вады, абсалютна адны. Праз два дні Карым ужо быў пры смерці, і калі б не чарада шчаслівых абставін, невядома, як бы скончылася гэтая гісторыя.На польскім бакуТым часам мама і яе старэйшы сын паспелі адарвацца ад памежнікаў. Як толькі залеглі ў нейкіх лясных зарасніках, стала зразумела, што дзяцей побач няма. Вярнуцца назад? Але нават паварушыцца нельга - так можна выдаць усю групу. Жанчына толькі ціха плакала, не ведаючы, дзе зараз яе дзеці.Паўсутак яны праляжалі ў адным становішчы, чакаючы прыдатнага моманту, каб рухацца далей. Потым дабіраліся да найбліжэйшага польскага горада амаль два дні. Сірыйку і яе старэйшага сына пагадзіліся ўзяць з сабой трое больш вопытных мігрантаў - яны ўжо 10 разоў спрабавалі прабрацца гэтым маршрутам. Далей - паасобку, каб застацца незаўважанымі. Жанчыну з сынам пакінулі на трасе, а самі пайшлі ў іншы бок."Яна распавядала, што сустрэла пажылую пару, якая пагадзілася яе падвезці да Варшавы. Там яна ўжо была ў бяспецы: адпачыла і села на цягнік да Берліна. Убачыла мужа ўпершыню за некалькі гадоў", - распавядае Алаа.Паміж Польшчай і БеларуссюУ гэты час двое малодшых сыноў - Карым і Мухамед - заставаліся на нейтральнай паласе, зусім не разумеючы, што ім рабіць далей. Без ведання мовы, сярод незнаёмых людзей, без вады і ежы. Збіралі кроплі расы з лісця ў корак ад бутэлькі. Спалі, дзе давядзецца.Далей дзякуючы чарадзе нейкіх неверагодных падзей хлопчыкі засталіся жывыя. Спачатку сустрэлі мужчыну, родам з таго ж горада, што і яны. Яшчэ адзін цуд - удалося з яго дапамогай звязацца з бацькам у Германіі, расказаць яму, што адбылося.Але на другі дзень маленькі Карым ужо пачаў губляць прытомнасць - моцнае пераахаладжэнне. Дарослыя сталі клікаць на дапамогу, прыбеглі беларускія памежнікі."Яны адразу ўзялі яго ў ахапак і даставілі ў бальніцу ў Гродна. Ён быў пры смерці, тэмпература была 34,5. Загадчыца плакала, дзіця адмаўлялася ад ежы тры дні, размаўляць яны наогул не маглі. Ён проста ачуўся і нават не зразумеў, дзе знаходзіцца і што адбылося. А потым ужо знайшлі мяне", - распавядае Алаа.Адшукаў Алаа бацька хлопчыкаў, які даводзіцца яму дзядзькам. Той адразу выехаў у Гродна, забраў дзяцей і з таго часу яны жывуць разам у Мінску.Першым з мамай пагаварыў маленькі Карым - яшчэ ў бальніцы. Як толькі жанчына даведалася, што з яе дзецьмі ўсё добра, яны жывыя і ў бяспецы, яна тут жа стала іх шукаць і звязалася з хлопчыкамі праз лекараў."Я баяўся. Я думаў, што мама назаўжды згубілася ў лесе, што я яе больш ніколі не ўбачу. Калі я пачуў яе голас, я быў рады. Я рады, што яна дабралася да Германіі", - распавядае Карым.Уз'яднанне сям'іАлаа ўзяў на сябе ўвесь клопат аб дзецях. Ён кажа, што зараз таксама хоча стаць бацькам - у яго гэта добра атрымліваецца."Мне з імі стала так спакойна на душы, у мяне такая энергія стала дзякуючы ім іншая - чыстая, светлая. Я бяру адказнасць за самае-самае святое - за дзяцей, якія засталіся без нікога ў чужой краіне. І мне важна зрабіць, каб ім было добра", - Алаа кажа і проста свеціцца ад шчасця, бо праз два дні дзеці зноў будуць з сям'ёй, у той краіне, куды яны так доўга марылі патрапіць, ратуючыся ад вайны.Паўгода бацькі ў Германіі вырашалі юрыдычныя пытанні, каб забраць да сябе дзяцей. Дапамог беларускі МЗС і Чырвоны Крыж. Цяпер яны легальна змогуць уехаць у краіну. Бацькі чакаюць дзяцей з нецярплівасцю. Тата працуе цырульнікам, маці - у пошуках працы. Абодва пакуль яшчэ не ведаюць мовы, але ўсё роўна імкнуцца зарабіць сабе на ежу. Для дзяцей з Сірыі ў школах ствараюцца спецыяльныя класы. Пакуль жа хлопцы ў чаканнях новага жыцця, удалечыні ад вайны."Вайна - страшная. Тут, у Беларусі, дзецям спакойна. Яны кажуць, што любяць Беларусь, асабліва людзей - усюды ставіліся да нас, як да родных. Я хачу сказаць дзякуй усім, ад самых "маленькіх" людзей - прадаўшчыцы, якая ўпершыню ўсміхнулася у краме Карыму, простых лекараў, памежнікаў - да "вялікіх" людзей, якія дапамагалі на ўсім нашым шляху, з дакументамі і ўсім астатнім", - усміхаецца Алаа.Сабраўшы тыя нямногія нажытыя за паўгода рэчы, дзеці збіраюцца ў Брэст, а праз суткі ўжо будуць абдымаць бацькоў у Германіі. Карым марыць стаць стаматолагам, а Мухамед - медбратам. Цяпер у іх пачнецца новае жыццё, а значыць, ёсць усе шанцы ўвасобіць свае мары.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062196856_0:0:2727:2045_1920x0_80_0_0_3740c17cefee02578c11f6fdf73a22c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, дзеці, гісторыя
Паўгода без маці: гісторыя дзяцей, якія згубліліся на беларуска-польскай мяжы
Спрабуючы патрапіць у Еўрасаюз, сірыйцы - мама і двое яе сыноў, здавалася, згубіліся ў непраходным лесе назаўжды.
У тую халодную лістападаўскую ноч 2021 года жанчына думала, што бачыла сваіх малодшых сыноў апошні раз. Яны, як і многія іншыя мігранты з Сірыі, прыбылі ў Беларусь у надзеі патрапіць у ЕС. Прыехала разам з трыма сынамі, але да Германіі дабраліся не ўсе: двое малодшых ледзь не загінулі - засталіся адны ў лесе, адкуль польскія пагранічнікі пазней выштурхнулі іх на тэрыторыю Беларусі.
Паўгода дзеці не бачылі бацькоў, але ўжо праз два дні змогуць афіцыйна з'ехаць у Германію дзякуючы намаганням беларускага боку. Гісторыю ўз'яднання сям'і чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Увесь гэты час хлопчыкі знаходзіліся ў свайго сваяка, ліванца па імені Алаа - адзінага знаёмага чалавека ў Беларусі, якога таксама цудам адшукалі. Але пра гэта пазней, да гэтай сустрэчы браты спрабавалі выжыць у лесе, нават не ведаючы, ці жывая іх маці.
У пачатку лістапада мінулага года на польска-беларускай мяжы сітуацыя была катастрафічнай: тысячы бежанцаў уладкаваліся проста ў лесе, пад покрывам ночы яны рабілі спробы нелегальна прабрацца ў ЕС. Сярод іх былі і героі гэтай гісторыі. Кіраўнік сямейства ўжо некалькі гадоў як эміграваў у Германію, але афіцыйна ўз'яднацца з жонкай і трыма сынамі не атрымлівалася - адмовы прыходзілі адна за адной. Адзіная магчымасць сустрэцца - перайсці мяжу нелегальна, праз Польшчу, адтуль - да мужа ў невялікі нямецкі горад.
Лістападаўскай ноччу вялікая група мігрантаў з розных краін, розных узростаў вырашыла рызыкнуць. Выбралі месца ў раёне невялікай рачулкі, перайшлі і стаіліся. Далей падзеі пачалі разгортвацца імкліва. У мітусні і апраметнай цемры ніхто так і не змог зразумець, як адсталі дзеці.
Польскія памежнікі заўсёды патрулявалі сваю тэрыторыю з сабакамі. Таму мігранты павінны былі гадзінамі сядзець ціха, не варушачыся, нават калі знаходзіліся ў халоднай рацэ ў мінусавую тэмпературу. Застацца незаўважанымі не ўдалося. Хтосьці бег ад сабак у бок Польшчы, хтосьці замарудзіўся і быў адразу схоплены, іншыя кінуліся ў рассыпную і былі знойдзены пазней палякамі. Былі ў гэтым натоўпе тры браты і маці.
"Бяжым!", - крыкнула жанчына сынам. Цемра, крыкі, брэх сабак і паніка. У нейкі момант 10-гадовы Карым проста зваліўся ў рацэ. Сярэдні брат Мухамед увесь час трымаў яго за руку, пакінуць яго не мог.
Асноўную групу мігрантаў палякі выштурхнулі са сваёй тэрыторыі. Былі ў ёй Мухамед і Карым. Так яны аказаліся ў беларускім лесе ў лістападаўскі мароз, без ежы, вады, абсалютна адны. Праз два дні Карым ужо быў пры смерці, і калі б не чарада шчаслівых абставін, невядома, як бы скончылася гэтая гісторыя.
Тым часам мама і яе старэйшы сын паспелі адарвацца ад памежнікаў. Як толькі залеглі ў нейкіх лясных зарасніках, стала зразумела, што дзяцей побач няма. Вярнуцца назад? Але нават паварушыцца нельга - так можна выдаць усю групу. Жанчына толькі ціха плакала, не ведаючы, дзе зараз яе дзеці.
Паўсутак яны праляжалі ў адным становішчы, чакаючы прыдатнага моманту, каб рухацца далей. Потым дабіраліся да найбліжэйшага польскага горада амаль два дні. Сірыйку і яе старэйшага сына пагадзіліся ўзяць з сабой трое больш вопытных мігрантаў - яны ўжо 10 разоў спрабавалі прабрацца гэтым маршрутам. Далей - паасобку, каб застацца незаўважанымі. Жанчыну з сынам пакінулі на трасе, а самі пайшлі ў іншы бок.
"Яна распавядала, што сустрэла пажылую пару, якая пагадзілася яе падвезці да Варшавы. Там яна ўжо была ў бяспецы: адпачыла і села на цягнік да Берліна. Убачыла мужа ўпершыню за некалькі гадоў", - распавядае Алаа.
Паміж Польшчай і Беларуссю
У гэты час двое малодшых сыноў - Карым і Мухамед - заставаліся на нейтральнай паласе, зусім не разумеючы, што ім рабіць далей. Без ведання мовы, сярод незнаёмых людзей, без вады і ежы. Збіралі кроплі расы з лісця ў корак ад бутэлькі. Спалі, дзе давядзецца.
Далей дзякуючы чарадзе нейкіх неверагодных падзей хлопчыкі засталіся жывыя. Спачатку сустрэлі мужчыну, родам з таго ж горада, што і яны. Яшчэ адзін цуд - удалося з яго дапамогай звязацца з бацькам у Германіі, расказаць яму, што адбылося.
Але на другі дзень маленькі Карым ужо пачаў губляць прытомнасць - моцнае пераахаладжэнне. Дарослыя сталі клікаць на дапамогу, прыбеглі беларускія памежнікі.
"Яны адразу ўзялі яго ў ахапак і даставілі ў бальніцу ў Гродна. Ён быў пры смерці, тэмпература была 34,5. Загадчыца плакала, дзіця адмаўлялася ад ежы тры дні, размаўляць яны наогул не маглі. Ён проста ачуўся і нават не зразумеў, дзе знаходзіцца і што адбылося. А потым ужо знайшлі мяне", - распавядае Алаа.
Адшукаў Алаа бацька хлопчыкаў, які даводзіцца яму дзядзькам. Той адразу выехаў у Гродна, забраў дзяцей і з таго часу яны жывуць разам у Мінску.
Першым з мамай пагаварыў маленькі Карым - яшчэ ў бальніцы. Як толькі жанчына даведалася, што з яе дзецьмі ўсё добра, яны жывыя і ў бяспецы, яна тут жа стала іх шукаць і звязалася з хлопчыкамі праз лекараў.
"Я баяўся. Я думаў, што мама назаўжды згубілася ў лесе, што я яе больш ніколі не ўбачу. Калі я пачуў яе голас, я быў рады. Я рады, што яна дабралася да Германіі", - распавядае Карым.
Алаа ўзяў на сябе ўвесь клопат аб дзецях. Ён кажа, што зараз таксама хоча стаць бацькам - у яго гэта добра атрымліваецца.
"Мне з імі стала так спакойна на душы, у мяне такая энергія стала дзякуючы ім іншая - чыстая, светлая. Я бяру адказнасць за самае-самае святое - за дзяцей, якія засталіся без нікога ў чужой краіне. І мне важна зрабіць, каб ім было добра", - Алаа кажа і проста свеціцца ад шчасця, бо праз два дні дзеці зноў будуць з сям'ёй, у той краіне, куды яны так доўга марылі патрапіць, ратуючыся ад вайны.
Паўгода бацькі ў Германіі вырашалі юрыдычныя пытанні, каб забраць да сябе дзяцей. Дапамог беларускі МЗС і Чырвоны Крыж. Цяпер яны легальна змогуць уехаць у краіну. Бацькі чакаюць дзяцей з нецярплівасцю. Тата працуе цырульнікам, маці - у пошуках працы. Абодва пакуль яшчэ не ведаюць мовы, але ўсё роўна імкнуцца зарабіць сабе на ежу. Для дзяцей з Сірыі ў школах ствараюцца спецыяльныя класы. Пакуль жа хлопцы ў чаканнях новага жыцця, удалечыні ад вайны.
"Вайна - страшная. Тут, у Беларусі, дзецям спакойна. Яны кажуць, што любяць Беларусь, асабліва людзей - усюды ставіліся да нас, як да родных. Я хачу сказаць дзякуй усім, ад самых "маленькіх" людзей - прадаўшчыцы, якая ўпершыню ўсміхнулася у краме Карыму, простых лекараў, памежнікаў - да "вялікіх" людзей, якія дапамагалі на ўсім нашым шляху, з дакументамі і ўсім астатнім", - усміхаецца Алаа.
Сабраўшы тыя нямногія нажытыя за паўгода рэчы, дзеці збіраюцца ў Брэст, а праз суткі ўжо будуць абдымаць бацькоў у Германіі. Карым марыць стаць стаматолагам, а Мухамед - медбратам. Цяпер у іх пачнецца новае жыццё, а значыць, ёсць усе шанцы ўвасобіць свае мары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь