Які сёння дзень: 27 мая 2024 года

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 27 мая 2024 года
Які сёння дзень: 27 мая 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 218 дзён.
Якія падзеі адбыліся 27 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 мая

У 1924 годзе ў Навагрудку ўрачыста закладзены Курган у гонар памяці Адама Міцкевіча.
У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Хто нарадзіўся 27 мая

1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт.
1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.
1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.
1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і педагог.
1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.

27 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.
Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор'і ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.
Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з поўначы, саджаць агуркі было яшчэ нельга.
Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.
Стужка навiн
0