Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Колькасць загінулых пры ўдарах Ізраіля па Газе дасягнула 32,5 тыс чалавек

© AP / Fatima ShbairСектар Газа
Сектар Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2024
Падпісацца
Толькі за мінулыя суткі ў выніку дзеянняў ізраільскай арміі загінулі 62 мірныя жыхары.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Колькасць загінулых падчас удараў Ізраіля па сектары Газа дасягнула 32 552 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя анклава.

"Колькасць ахвяр ізраільскай агрэсіі з 7 кастрычніка вырасла да 32 552", - гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве таксама адзначылі, што павялічваецца і колькасць пацярпелых – іх налічваецца 74 980.
Паводле апошніх звестак, толькі за мінулыя суткі з-за дзеянняў ізраільскай арміі на тэрыторыі Газы загінулі 62 мірныя жыхары.

Палесціна-ізраільскі канфлікт

Палесціна-ізраільскі канфлікт, звязаны з тэрытарыяльнымі інтарэсамі бакоў, на працягу многіх дзесяцігоддзяў з’яўляецца крыніцай напружання і боестыкненняў у рэгіёне. Чарговая рэзкая яго эскалацыя адбылася 7 кастрычніка мінулага года.
Прэм’ер-міністр Нетаньяху неаднаразова падкрэсліваў, што краіна не стане спыняць ваенныя дзеянні, пакуль рух ХАМАС у сектары Газа поўнасцю не будзе ліквідаваны.
У Маскве заяўлялі, што Расія гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў дээскалацыі палесціна-ізраільскага канфлікту. У прыватнасці, пра гэта ішла размова падчас тэлефоннай размовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прэм’ерам Ізраіля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасяджэнне Савета Бяспеки ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2024
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Расія і Кітай налажылі вета на рэзалюцыю ЗША па Газе
Стужка навiн
0