Ахоўваць УНС будуць больш за тры тысячы міліцыянераў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСотрудник МВД Беларуси
Сотрудник МВД Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2024
Падпісацца
Праваахоўнікі прынялі дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку ў сувязі з правядзеннем XVII Усебеларускага народнага сходу.
МІНСК, 23 крас - Sputnik. Ахоўваць грамадскі парадак падчас VII Усебеларускага народнага сходу будуць больш за тры тысячы міліцыянераў, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
У ведамстве адзначылі, што міліцыя разам з іншымі праваахоўнымі органамі ўзгадніла і адпрацоўвае алгарытмы дзеянняў у розных сітуацыях. Былі прыняты і іншыя меры: так, праваахоўнікі з 23 красавіка пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Для таго каб каардынаваць работу, былі арганізаваны аператыўна-сітуацыйныя штабы. Прыбыццё дэлегатаў на УНС у беларускую сталіцу будзе забяспечвацца па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах.
Міліцыянеры ўзялі пад ахову месцы пражывання дэлегатаў і правядзення сходу, а таксама іншыя аб'екты, звязаныя з УНС. Акрамя таго, у дні форуму да забеспячэння правапарадку прыцягнуць мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для таго каб бесперапынна адсочваць абстаноўку, была задзейнічана рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі.
"Ахоўваць грамадскі парадак будуць больш за тры тысячы міліцыянераў. Асабісты склад арыентаваны на неадкладнае рэагаванне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых злачынстваў", - гаворыцца ў паведамленні МУС.
У ведамстве папярэдзілі, што любой інфармацыі, якая ўтрымлівае пагрозы бяспецы, у тым ліку ў дачыненні да дэлегатаў сходу, дадуць прававую ацэнку.
Сёмы па ліку Усебеларускі народны сход адбудзецца 24–25 красавіка ў Мінску, дэлегатамі выбраны 1162 чалавекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0