Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Крутой і Мезенцаў усклалі кветкі да Магілы Невядомага салдата ў Маскве

Падпісацца
Прадстаўнікі беларускага пасольства ў Расіі, камітэта Саюзнай дзяржавы напярэдадні святкавання Дня Перамогі пабывалі на алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе і ўсклалі кветкі да Вечнага агню каля сцен маскоўскага Крамля.
Кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко разам з ветэранамі вайны і прадстаўнікамі міжнародных ветэранскіх арганізацый у панядзелак наведалі Аляксандраўскі сад каля сцен Крамля побач з Краснай плошчай у Маскве. Тут знаходзяцца Магіла Невядомага Салдата і алея гарадоў-герояў і воінскай славы.
Беларускія дыпламаты спачатку падышлі да памятных знакаў горада-героя Мінска і Брэсцкай крэпасці, дзе ўсклалі кветкі ў памяць аб укладзе ўраджэнцаў Беларусі ў агульную Перамогу ў 1945-м, а затым цырымонія працягнулася каля Магілы Невядомага Салдата – дэлегацыя ўсклала вянкі да Вечнага агню.
Разам з беларускімі дыпламатамі і прадстаўнікамі інтэграцыйных структур удзельнікам памятнай цырымоніі стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Цымбал 1925 года нараджэння. Паводле слоў Мезенцава, ён удзельнічаў у аперацыі "Баграціён" семнаццацігадовым хлопцам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0