Подразделение ЦВО на Краснолиманском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Два снарады РСЗА "Альха" ліквідаваны над Белгародскай вобласцю

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкРазлік зенітнай устаноўкі ЗУ-23-2
Разлік зенітнай устаноўкі ЗУ-23-2 - Sputnik Беларусь, 1920, 10.05.2024
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы перыядычна прадпрымаюць спробы атакаваць аб’екты на тэрыторыі РФ, выкарыстоўваючы агнявыя сістэмы.
МІНСК, 10 мая – Spitnik. Супрацьпаветраная абарона Расіі знішчыла два рэактыўныя снарады РСЗА "Альха" над Белгародскай вобласцю, паведамілі ў Мінабароны краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, украінскія вайскоўцы паспрабавалі атакаваць аб’екты на тэрыторыі Расіі ў пятніцу, 10 мая, каля 9:30 па маскоўскім часе. Для нападзення выкарыстоўвалі сістэму залпавага агню (РСЗА) "Альха".
"Дзяжурнымі сродкамі СПА два рэактыўныя снарады былі знішчаны над тэрыторыяй Белгародскай вобласці", - паведамілі ў Мінабароны.
УСУ не спыняюць спроб атакаваць дронамі расійскае прымежжа. Як правіла, асноўны ўдар прыпадае на Курскую, Бранскую, Белгародскую вобласці, а таксама Крым. Так, мінулай ноччу расійскія вайскоўцы знішчылі 50 украінскіх дронаў, якія спрабавалі атакаваць тэрыторыі РФ.
Пры гэтым вайскоўцы Расіі наносяць удары па месцах, дзе ўкраінскія баевікі збіраюць або захоўваюць беспілотнікі. У красавіку расійскія Узброеныя сілы ўдарылі комплексам АТРК "Искандер" і поўнасцю знішчылі склад цяжкіх беспілотнікаў УСУ і цэх па іх вытворчасці ў Запарожжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваеннаслужачы зенітнага разліку - Sputnik Беларусь, 1920, 10.05.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА РФ збіла пяць дронаў над Маскоўскай, Бранскай і Белгародскай абласцямі
Стужка навiн
0