https://bel.sputnik.by/20240516/sk-belarus-stanav-bolsh-za-100-udzelnka-aktsyy-ekstremsta-za-myazhoy-1086247746.html
СК Беларусі выявіў больш за 100 удзельнікаў акцый экстрэмістаў за мяжой
СК Беларусі выявіў больш за 100 удзельнікаў акцый экстрэмістаў за мяжой
Sputnik Беларусь
Частка грамадзян рэспублікі, якія з’ехалі ў ЗША і краіны ЕС, спрабавала рабіць націск на Беларусь. 16.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-16T13:02+0300
2024-05-16T13:02+0300
2024-05-16T13:03+0300
экстрэмізм
у свеце
беларусь
крымінальная справа
у беларусі
навіны
ск рб
бяспека
грамадства
ес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Следчы камітэт Беларусі ўстанавіў больш за 100 удзельнікаў вулічных акцый экстрэмістаў за мяжой і распачаў крымінальныя справы, заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.Ён адзначыў, што пасля падзей жніўня 2020-га, калі органы нацыянальнай бяспекі не дапусцілі кровапраліццяў на вуліцах, захопу ўлады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, частка грамадзян з’ехала за мяжу.Кабаковіч удакладніў, што некаторыя з іх падтрымлівалі радыкальныя погляды і экстрэмісцкую ідэалогію.Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК, тыя, хто збег, працягнулі дапамагаць асноўнай радыкальнай групе, вырашыўшы, што застануцца беспакаранымі. Ён прывёў у прыклад антыбеларускія акцыі так званых дыяспар за мяжой, у тым ліку прымеркаваных да ўрачыстасці нацыяналістаў – Дня волі.Кабаковіч звярнуў увагу на тое, што ўсе гэтыя акцыі накіраваны на дэманстрацыю нібыта актыўнай дзейнасці арганізацый, атрымання фінансавання экстрэмісцкіх ячэек, заклікам да ізаляцыі Беларусі на міжнароднай арэне і больш жорсткіх санкцый.Ён дадаў, што гэтыя асобы прызнаны падазронымі па крымінальнай справе. Галоўным следчым упраўленнем іх дзеянням дадзена прававая ацэнка ў рамках арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі.У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб прыналежных ім аб’ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі краіны.Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку вобыскі, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240219/shved-zbeglyya-ldary-apaztsy-atrymal-bolsh-za-420-gado-pazbalennya-vol-1083750246.html
беларусь
ес
зша
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экстрэмізм, у свеце, беларусь, крымінальная справа, у беларусі, навіны , ск рб, бяспека, грамадства, ес, зша, еўрасаюз
экстрэмізм, у свеце, беларусь, крымінальная справа, у беларусі, навіны , ск рб, бяспека, грамадства, ес, зша, еўрасаюз
СК Беларусі выявіў больш за 100 удзельнікаў акцый экстрэмістаў за мяжой
13:02 16.05.2024 (абноўлена: 13:03 16.05.2024) Частка грамадзян рэспублікі, якія з’ехалі ў ЗША і краіны ЕС, спрабавала рабіць націск на Беларусь.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Следчы камітэт Беларусі ўстанавіў больш за 100 удзельнікаў вулічных акцый экстрэмістаў за мяжой і распачаў крымінальныя справы, заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.
Ён адзначыў, што пасля падзей жніўня 2020-га, калі органы нацыянальнай бяспекі не дапусцілі кровапраліццяў на вуліцах, захопу ўлады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, частка грамадзян з’ехала за мяжу.
Кабаковіч удакладніў, што некаторыя з іх падтрымлівалі радыкальныя погляды і экстрэмісцкую ідэалогію.
"Скаапераваліся па дробных ячэйках на тэрыторыях краін Еўрасаюза і ЗША, дзе на чале са "збеглымі" ініцыятарамі спробы рэвалюцыі, пачалі фарміраваць інструменты для аказання знешняга націску на Беларусь", - сказаў ён.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК, тыя, хто збег, працягнулі дапамагаць асноўнай радыкальнай групе, вырашыўшы, што застануцца беспакаранымі. Ён прывёў у прыклад антыбеларускія акцыі так званых дыяспар за мяжой, у тым ліку прымеркаваных да ўрачыстасці нацыяналістаў – Дня волі.
Кабаковіч звярнуў увагу на тое, што ўсе гэтыя акцыі накіраваны на дэманстрацыю нібыта актыўнай дзейнасці арганізацый, атрымання фінансавання экстрэмісцкіх ячэек, заклікам да ізаляцыі Беларусі на міжнароднай арэне і больш жорсткіх санкцый.
"Цяпер Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь атрымаў даныя больш як 100 асоб, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільнюса, Вроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі. Спісак асоб пастаянна папаўняецца", - падкрэсліў Кабаковіч.
Ён дадаў, што гэтыя асобы прызнаны падазронымі па крымінальнай справе. Галоўным следчым упраўленнем іх дзеянням дадзена прававая ацэнка ў рамках арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб прыналежных ім аб’ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі краіны.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку вобыскі, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"