https://bel.sputnik.by/20150915/1017250991.html
Ініцыяцыя піражком і гопнік 2.0.: экскурсія па месцах рамана "Шабаны"
Ініцыяцыя піражком і гопнік 2.0.: экскурсія па месцах рамана "Шабаны"
Sputnik Беларусь
Разам з Альгердам Бахарэвічам Sputnik прайшоўся па Шабанах - менавіта гэты раён беларускі пісьменнік апісаў у сваім аднаіменным рамане. 15.09.2015, Sputnik Беларусь
2015-09-15T14:06+0300
2015-09-15T14:06+0300
2019-06-05T16:09+0300
аналітыка
стыль жыцця
грамадства
меркаванне
культура
шабаны
мінск
мінск у творах беларускіх пісьменнікаў
асоба
альгерд бахарэвіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101724/33/1017243378_0:17:1200:696_1920x0_80_0_0_a7e261c755a2614cc6d34e232d94b4de.jpg
Лена Васільева, Sputnik.Шабаны пачынаюцца "Прасторам" з аднаго боку і заканчваюцца "Суседзямі" — з другога. "Суседзяў" адкрылі ў гэтым годзе практычна адначасова з мемарыялам "Трасцянец" — праўда, Альгерд сцвярджае, што гіпермаркет сярод мясцовых і шуму нарабіў больш, і чакалі яго даўжэй.У гэтых ўмоўных межах — з аднаго боку — прастор, з другога — суседзі — метафарычная квінтэсенцыя шабаноўскага жыцця, дзе заўжды дзьме вецер, а суседзі выходзяць пасядзець "пад пад'езд".Лакацыя: вуліца БачылыГорад цемры— Клінаў напісаў пра горад сонца, а ў мяне, як кажа мой сябар — горад цемры, — жартуе Бахарэвіч, калі мы сустракаемся на прыпынку "ДС-Шабаны". Мы чакалі ў "Шабанах" пабачыць краявіды глыбока оруэлаўскія, але ж не склалася: дамы-каробкі хоць і выглядаюць крыху пачварна, але ж антыўтапічна.— Калі метро да "Магілёўскай" яшчэ не пракапалі, адсюль адпраўляўся 98-ы аўтобус. Ён ехаў з Шабаноў на Захад, рабіў толькі некалькі прыпынкаў: першы — "Аўтазаводская", наступны — універмаг "Беларусь", потым — "плошча Незалежнасці". На гэтым аўтобусе я ездзіў на заняткі, народу заўсёды была процьма, і мяне надта раздражнялі тыя, хто выходзіў блізка — калі табе недалёка ехаць, дык чаго перціся ў 98-м аўтобус? Іншая справа — я: мне выходзіць аж на плошчы Незалежнасці!Мы не без прыхаванай боязі пакідаем прыпынак, які падаецца нам востравам спакою і стабільнасці, і рушым на вуліцу Бачылы, каб прайсці па Шабанах дарогамі бахарэвіцкага героя. Калі ўлічыць, што раман "Шабаны" шмат у чым біяграфічны, экскурсія таксама атрымліваецца персаналізаванай:— Тут складана з вуліцамі, самі шабаноўцы не заўсёды могуць сказаць, дзе якая знаходзіцца. Я наогул не магу дакладна сказаць, дзе дакладна праходзіць тая вуліца, на якой я сам жыў. Зараз стаім на вуліцы Бачылы — гэта своеасаблівы падзел паміж старымі Шабанамі і новымі. Бачыце, якая архітэктурная розніца? Глядзім на старыя Шабаны і здаецца, што дамы пабудаваныя неахайна і без любові, а праз дарогу ўсё іншае…- Там я таксама вялікай любові не бачу…— Любові можа і няма, але ж архітэктура відавочна розніцца, — запэўнівае Бахарэвіч. — Увогуле жыццё побач з прамзонай уплывае на псіхалогію, на менталітэт. Большасць людзей тут звязаная з прамысловасцю, працуюць на МАЗе, трактарным, іншых заводах. Прамысловасць ці не адзіны іх інтарэс, бо яна дае працу, стабільнасць, квартэру. Каштоўнасці тут звязаныя збольшага з матэрыяльным: Шабаны чужыя гуманітарнасці, мастацтву, культуры. Вельмі доўга тут не было ніводнага культурнага аб'екту, толькі ў пачатку дзевяностых адкрыўся відэасалон, а да гэтага не было ніякіх цэнтраў для моладзі, людзі жылі з адчуваннем пакінутасці.- Здаецца, вы да гэтых людзей ставіцеся з нейкай пагардай.— Мне, наадварот, шкада іх, — не пагаджаецца спадар Альгерд. — Наогул, Шабаны пазбаўленыя ўсялякай ідэнтычнасці. Звычайна людзі атаясамліваюць сябе з нейкай супольнасцю: напрыклад, я еўрапеец, беларус, мінчук, мужчына, пісьменнік… А тут ніякай ідэнтычнасці ніхто не мае… Шабаны — нешта няпэўнае, аморфнае, не ўпісанае ні ў якія кантэксты. А вось у гэтым лесе маленькі Алежка Бахарэвіч гуляў у вайну. Гуляў заўжды за немцаў — пэўна, гэта быў пачатак майго пратэсту супраць грамадства, — распавядае Бахарэвіч, і мы збочваем з цэнтральнай вуліцы ўглыб, чакаючы, што вось-вось — і пачнецца страшэнная шабаноўская рэчаіснасць, а з-за вугла на нас гляне бездань, але класічнай безданi ўсё няма — толькі аднолькавыя шматпавярховікі.- Чакайце, а дзе ж знакамітыя шабаноўскія, выбачайце, гопнікі?— Гопнікі — з'ява адмерлая, іх ужо няма, — бянтэжыць нас Бахарэвiч. — Гэтае слова з лексікону дзевяностых ці мо пачатку нулявых. Каб сфарміраваўся гопнік, чалавек павінны адчуваць незапатрабаванасць. Хто мы? Нашто нам дадзенае жыццё? У чым сэнс працы?— адказаў на тыя пытанні гопнік не ведае. Гопнікі існавалі, калі ў нас не было грамадства спажывання. А цяпер яно ёсць, і ў моладзі больш няма прычын рабіцца гопнікамі. У іх цяпер ёсць ясная мэта — купіць машыну, пабудаваць кватэру, узяць крэдыт, мець добры тэлефон, ездзіць у Турцыю на адпачынак, яны хочуць дасягнуць нейкага прыстойнага спажывецкага ўзроўню. На семкі і бойкі часу не застаецца. Быць тупым ужо не модна.- То бок, гэта такі апгрэйд? Гопнік 2.0?— Накшталт таго. Класічны гопнік сядзіць на лаўцы, лускае семкі — цяпер на гэта ў яго няма часу і бракуе матывацыі. А ў мой час гопніка можна было пабачыць паўсюль. І ўзровень агрэсіі ў Шабанах цяпер значна ніжэйшы.Лакацыя: "Універсам"Ініцыяцыя кафетэрыемКарэспандынты Sputnik — не першыя экскурсанты, для якіх Бахарэвіч ладзіць тур па Шабанах. На экскурсіі такога кшталту ўжо былі некалькі журналістаў і нават нямецкая дэлегацыя. Дзеля ініцыяцыі Бахарэвіч запрасіў немцаў у мясцовы ўніверсам на "абед у шабаноўскім стылі", але замежнікі, якіх да таго ўжо пагналі з шабаноўскай школы за спробу зрабіць селфі на ганку, рэалій жыцця ў прамзоне спужаліся — маўляў, не, мы лепш у цэнтры паабедаем, там у вас, кажуць, такія рэстараны паадчыняліся!Карэспандэнты Sputnik рашуча накіраваліся ў вір шабаноўскага жыцця, вырашыўшы, што геаграфічна гэты вір месціцца недзе ў кафетэрыі мясцовага ўніверсама.— Я сабе вазьму піражок і каву. Страшэнна люблю гэтыя піражкі — з яйкам і рысам, з мясам. Часам нават спецыяльна езджу на вакзал па такія піражкі — у цэнтры іх усё цяжэй знайсці. А вам што? Я — "прынімаюшчая старана", таму выбірайце — гасцінна прапануе Бахарэвіч, і наш фатограф скептычна даследуе асартымент кафетэрыя на наяўнасць "латтэ-з-націскам-на-першы-склад". Але ж для тых, каму патрэбны латтэ, у Шабанах пабудавалі "Прастор", да якога камплектам ідуць кавярні. У кафетэрыі — аўтэнтыка.— Фотографировать нельзя, нужно фотографировать — на улицу, пожалуйста! — прысякае спробу задакументаваць асартымент любімых пісьменніцкіх піражкоў прадавец. Тым часам у чарзе, каб зрабіць чаканне менш напружаным, мясцовыя жартуюць:— А водочки нет, только вино!— Как это водочки нет? Водочка всегда есть, шутничок!Нам з даследчай цікавасці надта хочацца пабачыць сустрэчу аднакласнікаў, спадар Альгерд да яе падрыхтаваны, але відавочна чакае яе значна менш за нас. Сведкамі шчырых мужчынскіх абдымкаў з пытаннямі "як сам" мы не становімся — відавочна, усе аднакласнікі на працы, дазволіць сабе бадзяцца па Шабанах такім раннім часам могуць толькі лайдакі ды пісьменнікі.— Мяне, відаць, лічаць лузерам. Быць пісьменнікам не лічыцца тут чымсьці сур'ёзным. Жыў у Германіі, не разбагацеў, не "пастроіўся", вярнуўся — карацей, нічога не дасягнуў. Да таго ж, пісаць нейкія незразумелыя кніжкі на мове, на якой ніхто не размаўляе — гэта цяжка назваць поспехам у жыцці, — распавядае нам пад каву і піражкі спадар Альгерд. Свой статус шабаноўскага лузера ён прымае с філасофскай пакорай — маўляў, у дзяцінстве быў фрыкам, цяпер крыху змяніў статус.— Цяпер тут адбыліся вялікія змены, сюды прыехалі людзі з іншых гарадоў і раёнаў, яны здымаюць кватэры, у мяне нават ёсць знаёмыя, што свядома пераехалі ў Шабаны — ёсць музыкі, мастакі, — распавядае Бахарэвіч. — А некалі тут было толькі пяцёра фрыкаў — я з сябрамі. Калі з'яўляўся новы фрык, усе Шабаны пра гэта ведалі, і выходзіць на раён яму было небяспечна, бо гопнікі ставіліся да прышлых фрыкаў надта нелаяльна, маўляў, у нас свае ёсць, а тут яшчэ і чужыя прыязджаюць!- Ну добра аднакласнікі, а з аднакласніц былі тыя, каму змаглі б выбачыць "шабаноўства"?— Яе звалі Наташа, — прызнаўся Бахарэвіч, — пра яе напісана і ў кніжцы. Яна жыла не ў саміх Шабанах, а прыязджала аднекуль на аўтобусе, і я кожны дзень стараўся сустрэць яе, паднесці партфель, правесці да школы. Вось літаральна тут быў прыпынак.Але прыпынак знік разам са школьным каханнем да Наташы. Увогуле Шабаны пасля выхаду аднайменнага рамана раптам сталі шмат для каго крыніцай натхнення — нават Курэйчык вырашэў васпець іх у сваім "Гаражы", але Бахарэвічу ідэя "ГаражА" не падабаецца:— Мне здаецца, што Курэйчык робіць звычайную папсу…- Гэта вы менавіта пра "Гараж" ці ўвогуле пра ўсё?— А ведаеце, пэўна, пра ўсё. Лакацыя: дом і школаДываны пад вокнамі— Калі прыязджаю да бацькоў, люблю праз адкрытыя вокны слухаць шабаноўскае жыццё, — мы глядзім наўпрост на дом пісьменніка і на вокны, з якіх маці раней клікала малога яшчэ Бахарэвіча дадому па заканчэнні рытуалу выбівання дываноў.— Цяпер здаецца, гэта было фантастычна прыгожае відовішча, нешта ў ім было нечалавечае: пустка і белы-белы снег, а на ім раскіданыя чорныя простакутнікі, і між іх шмат людзей з выбівалкамі, і ты таксама — ў старой куртцы, дурацкай шапцы, і ўвесь дом на цябе глядзіць, — успамінае наш экскурсавод. — Мама з таго акна глядзела, i, калі бачыла, што дываны ўжо выбітыя, звала абедаць. Наогул тут людзі не камплексавалі з нагоды нейкага шуму — маглі запраста крычаць з вокан на ўсе Шабаны: "Алег, ідзі есці!" Тут уначы, дарэчы, можна запісваць чалавечыя гутаркі: калі прыязджаю да бацькоў, часам слухаю начное шабаноўскае жыццё — у Шабанах свая адмысловая акустыка, уначы з дзевятага паверху чуваць нават калі ўнізе шэптам гавораць.Але ж удзень імклівага жыццёвага віру мы не сустракаем. Каля пад'езду некалькі суседзяў нешта абмяркоўваюць, спусціўшыся ўніз проста ў шортах. Гэты раён падаецца ілюстрацыяй да "Ста гадоў адзіноты" — татальнай і непазбежнай, нават нягледзячы на 98-ы аўтобус, які некалі звязваў адзіноту і вялікі свет.— У нас была кампанія з пяці чалавек, мы выразна вылучаліся — слухалі заходнюю музыку, чыталі шмат кніжак, апраналіся, як вар'яты, пілі віно і гадзінамі разважалі пра сэнс жыцця, — распавядае Бахарэвіч.- Распавядаеце як Глобус пра свой "Акварыум" — такая класічная маладосць…— Для нас тыя мясціны Глобуса былі нейкімі міфічнымі землямі, — запэўнівае спадар Альгерд. — У цэнтры мы амаль не бывалі. Збіраліся па пад'ездах — да нядаўняга часу там можна было пабачыць некаторыя надпісы, якія выпальвалі проста на сценах. Шэрае жыццё, якое мы намагаліся зрабіць ярчэйшым, як маглі. У кагосьці атрымалася, у кагосьці не. Мне заўсёды хацелася вырвацца адсюль. Я адчуваў, што задыхаюся. Гэта цяпер спакойна хаджу, расказваю, бо надышоў час асэнсаваць тое, што было, зразумець сябе: кім я быў у маладосці.Але ж асэнсоўвае сваё шабаноўскае жыццё Бахарэвіч надта аўтаномна: на сустрэчы з аднакласнікамі не ходзіць — ні на адной не быў, чым тыя жывуць, даведваецца ад знаёмых — маўляў, школа была надта траўматычным перыядам, які больш важна асэнсаваць, а не ўспамінаць з замілаваннем увесь час "школьные годы чудесные":— Да паступлення ў педагагічны я ў цэнтры горада не арыентаваўся. Затое потым імгненна адчуў сябе мінчуком. Напэўна, Шабаны можна было б назваць гетта, але якое гетта, калі ты маеш інтэрнэт? Людзі рэдка выязджаюць, рэдка заводзяць трывалыя сувязі па-за раёнам, іх жыццё сканцэнтраванае тут, — і з лузерам-пісьменнікам выходзім да самага небяспечнага для малога Альгерда месца — школы, што знайшла апісанне і ў кніжцы. — На гэтым школьным ганку мы гулялі ў "квача" — анучкай, магчыма і цяпер у яго гуляюць. У каго трапілі — той квач. Тупая гульня, але развівае спрыт ды хуткасць. І прымушае ставіцца да людзей з насцярогай.Лакацыя: смеццевы заводЗвезда і смерць групы "Правакацыя"— А вось тым шляхам мы хадзілі на гарадскую звалку — спазнавалі свет. А зараз ідзем да смеццевага завода, — аказалася, на смеццевым заводзе некаторы час вартаўніком працаваў сам пісьменнік.- А што вартавалі?— Вядома, смецце. Але важна, што тут мы ладзілі і рэпетыцыi нашага гурта "Правакацыя" — гралі панк-рок, тут стаялі барабаны, калонкі, узмацняльнік. Я быў лідэрам гурта, за годы яго існавання змянілася некалькі саставаў, але ў канцы дзевяностых я зразумеў, што буду літаратарам, а не музыкам. Не, граць мы не ўмелі, навошта панкам умець граць? Але пад канец крыху навучыліся, канцэрты давалі, нейкі альбом запісалі.Цяпер мясціны тут да сумнага ціхія, а раней часта здараліся бойкі.— Не падумайце, той Алежка Бахарэвіч удзелу ў калектыўных бойках не браў, ён быў страшэнна інтэлігентны хлопчык, больш кніжкі чытаў, — тут жа апраўдаўся Бахарэвіч.Бахарэвіч доўгі час пражыў у Германіі, і там таксама дыягнаставаў наяўнасць Шабаноў — свае "Шабаны" ёсць у кожным адносна вялікім горадзе, але ж на Захадзе ў такіх раёнах жівуць, збольшага, эмігранты:— Там заўсёды ёсць на што паглядзець, можна кавы папіць добрай, паесці цікава, па-албанску, па-італійску, ці па-кітайску. Там перамяшаныя ўсе ідэнтычнасці і гэта стварае эфект нейкага сумнага карнавалу. Хаця людзі жывуць беднавата і перспектываў асаблівых не бачаць. А ў нас Шабаны — для свайго ўласнага сярэдняга класу, такі мінімум паспяховасці — кватэра ў Шабанах, машына, гараж, дача невялічкая, зберажэнні, дзеці прыстроеныя, і ты шчаслівы. У сярэднім класе няма нічога дрэннага, але ж яго трэба выхоўваць. Рабіць яго культурным. Які сярэдні клас, такая і дзяржава. Можа, без Шабаноў я б і не стаў тым, хто я цяпер — мне заўсёды хацелася пабачыць, што там, за межамі гэтага жыцця, быць інтэлегентнейшым, разумнейшым, займацца творчасцю, шукаць нязведанае ў сабе і свеце. Кажуць, любое месца становіцца добрым і ўтульным, калі з яго з'яжджаеш, але ж мы без асаблівага шкадавання пакідаем Шабаны.Своеасаблівым паказчыкам правільнасці руху з'яўляецца вялізная рэклама нейкага банка — буслы ляцяць далей ад Шабаноў у напрамку "Магілёўскай", надпіс падбадзёрвае — "Правільны выбар". І, адчуўшы некаторую еднасць з іншымі пасажырамі, якія, хай і на нядоўгі час, зрабілі свой выбар пакінуць шабаноўства, мы накіроўваемся да Горада сонца.
https://bel.sputnik.by/20150828/1016907871.html
шабаны
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101724/33/1017243378_0:0:1200:756_1920x0_80_0_0_65f3686b627d14f8857aa1001722357d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аналітыка, стыль жыцця, грамадства, меркаванне, культура, шабаны, мінск, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў, асоба, альгерд бахарэвіч
аналітыка, стыль жыцця, грамадства, меркаванне, культура, шабаны, мінск, мінск у творах беларускіх пісьменнікаў, асоба, альгерд бахарэвіч
Шабаны пачынаюцца "Прасторам" з аднаго боку і заканчваюцца "Суседзямі" — з другога. "Суседзяў" адкрылі ў гэтым годзе практычна адначасова з мемарыялам "Трасцянец" — праўда, Альгерд сцвярджае, што гіпермаркет сярод мясцовых і шуму нарабіў больш, і чакалі яго даўжэй.
У гэтых ўмоўных межах — з аднаго боку — прастор, з другога — суседзі — метафарычная квінтэсенцыя шабаноўскага жыцця, дзе заўжды дзьме вецер, а суседзі выходзяць пасядзець "пад пад'езд".
— Клінаў напісаў пра горад сонца, а ў мяне, як кажа мой сябар — горад цемры, — жартуе Бахарэвіч, калі мы сустракаемся на прыпынку "ДС-Шабаны". Мы чакалі ў "Шабанах" пабачыць краявіды глыбока оруэлаўскія, але ж не склалася: дамы-каробкі хоць і выглядаюць крыху пачварна, але ж антыўтапічна.
— Калі метро да "Магілёўскай" яшчэ не пракапалі, адсюль адпраўляўся 98-ы аўтобус. Ён ехаў з Шабаноў на Захад, рабіў толькі некалькі прыпынкаў: першы — "Аўтазаводская", наступны — універмаг "Беларусь", потым — "плошча Незалежнасці". На гэтым аўтобусе я ездзіў на заняткі, народу заўсёды была процьма, і мяне надта раздражнялі тыя, хто выходзіў блізка — калі табе недалёка ехаць, дык чаго перціся ў 98-м аўтобус? Іншая справа — я: мне выходзіць аж на плошчы Незалежнасці!
Мы не без прыхаванай боязі пакідаем прыпынак, які падаецца нам востравам спакою і стабільнасці, і рушым на вуліцу Бачылы, каб прайсці па Шабанах дарогамі бахарэвіцкага героя. Калі ўлічыць, што раман "Шабаны" шмат у чым біяграфічны, экскурсія таксама атрымліваецца персаналізаванай:
— Тут складана з вуліцамі, самі шабаноўцы не заўсёды могуць сказаць, дзе якая знаходзіцца. Я наогул не магу дакладна сказаць, дзе дакладна праходзіць тая вуліца, на якой я сам жыў. Зараз стаім на вуліцы Бачылы — гэта своеасаблівы падзел паміж старымі Шабанамі і новымі. Бачыце, якая архітэктурная розніца? Глядзім на старыя Шабаны і здаецца, што дамы пабудаваныя неахайна і без любові, а праз дарогу ўсё іншае…
- Там я таксама вялікай любові не бачу…
— Любові можа і няма, але ж архітэктура відавочна розніцца, — запэўнівае Бахарэвіч. — Увогуле жыццё побач з прамзонай уплывае на псіхалогію, на менталітэт. Большасць людзей тут звязаная з прамысловасцю, працуюць на МАЗе, трактарным, іншых заводах. Прамысловасць ці не адзіны іх інтарэс, бо яна дае працу, стабільнасць, квартэру. Каштоўнасці тут звязаныя збольшага з матэрыяльным: Шабаны чужыя гуманітарнасці, мастацтву, культуры. Вельмі доўга тут не было ніводнага культурнага аб'екту, толькі ў пачатку дзевяностых адкрыўся відэасалон, а да гэтага не было ніякіх цэнтраў для моладзі, людзі жылі з адчуваннем пакінутасці.
- Здаецца, вы да гэтых людзей ставіцеся з нейкай пагардай.
— Мне, наадварот, шкада іх, — не пагаджаецца спадар Альгерд. — Наогул, Шабаны пазбаўленыя ўсялякай ідэнтычнасці. Звычайна людзі атаясамліваюць сябе з нейкай супольнасцю: напрыклад, я еўрапеец, беларус, мінчук, мужчына, пісьменнік… А тут ніякай ідэнтычнасці ніхто не мае… Шабаны — нешта няпэўнае, аморфнае, не ўпісанае ні ў якія кантэксты. А вось у гэтым лесе маленькі Алежка Бахарэвіч гуляў у вайну. Гуляў заўжды за немцаў — пэўна, гэта быў пачатак майго пратэсту супраць грамадства, — распавядае Бахарэвіч, і мы збочваем з цэнтральнай вуліцы ўглыб, чакаючы, што вось-вось — і пачнецца страшэнная шабаноўская рэчаіснасць, а з-за вугла на нас гляне бездань, але класічнай безданi ўсё няма — толькі аднолькавыя шматпавярховікі.
- Чакайце, а дзе ж знакамітыя шабаноўскія, выбачайце, гопнікі?
— Гопнікі — з'ява адмерлая, іх ужо няма, — бянтэжыць нас Бахарэвiч. — Гэтае слова з лексікону дзевяностых ці мо пачатку нулявых. Каб сфарміраваўся гопнік, чалавек павінны адчуваць незапатрабаванасць. Хто мы? Нашто нам дадзенае жыццё? У чым сэнс працы?— адказаў на тыя пытанні гопнік не ведае. Гопнікі існавалі, калі ў нас не было грамадства спажывання. А цяпер яно ёсць, і ў моладзі больш няма прычын рабіцца гопнікамі. У іх цяпер ёсць ясная мэта — купіць машыну, пабудаваць кватэру, узяць крэдыт, мець добры тэлефон, ездзіць у Турцыю на адпачынак, яны хочуць дасягнуць нейкага прыстойнага спажывецкага ўзроўню. На семкі і бойкі часу не застаецца. Быць тупым ужо не модна.
- То бок, гэта такі апгрэйд? Гопнік 2.0?
— Накшталт таго. Класічны гопнік сядзіць на лаўцы, лускае семкі — цяпер на гэта ў яго няма часу і бракуе матывацыі. А ў мой час гопніка можна было пабачыць паўсюль. І ўзровень агрэсіі ў Шабанах цяпер значна ніжэйшы.
Карэспандынты Sputnik — не першыя экскурсанты, для якіх Бахарэвіч ладзіць тур па Шабанах. На экскурсіі такога кшталту ўжо былі некалькі журналістаў і нават нямецкая дэлегацыя. Дзеля ініцыяцыі Бахарэвіч запрасіў немцаў у мясцовы ўніверсам на "абед у шабаноўскім стылі", але замежнікі, якіх да таго ўжо пагналі з шабаноўскай школы за спробу зрабіць селфі на ганку, рэалій жыцця ў прамзоне спужаліся — маўляў, не, мы лепш у цэнтры паабедаем, там у вас, кажуць, такія рэстараны паадчыняліся!
Карэспандэнты Sputnik рашуча накіраваліся ў вір шабаноўскага жыцця, вырашыўшы, што геаграфічна гэты вір месціцца недзе ў кафетэрыі мясцовага ўніверсама.
— Я сабе вазьму піражок і каву. Страшэнна люблю гэтыя піражкі — з яйкам і рысам, з мясам. Часам нават спецыяльна езджу на вакзал па такія піражкі — у цэнтры іх усё цяжэй знайсці. А вам што? Я — "прынімаюшчая старана", таму выбірайце — гасцінна прапануе Бахарэвіч, і наш фатограф скептычна даследуе асартымент кафетэрыя на наяўнасць "латтэ-з-націскам-на-першы-склад". Але ж для тых, каму патрэбны латтэ, у Шабанах пабудавалі "Прастор", да якога камплектам ідуць кавярні. У кафетэрыі — аўтэнтыка.
— Фотографировать нельзя, нужно фотографировать — на улицу, пожалуйста! — прысякае спробу задакументаваць асартымент любімых пісьменніцкіх піражкоў прадавец.
Тым часам у чарзе, каб зрабіць чаканне менш напружаным, мясцовыя жартуюць:
— А водочки нет, только вино!
— Как это водочки нет? Водочка всегда есть, шутничок!
Нам з даследчай цікавасці надта хочацца пабачыць сустрэчу аднакласнікаў, спадар Альгерд да яе падрыхтаваны, але відавочна чакае яе значна менш за нас. Сведкамі шчырых мужчынскіх абдымкаў з пытаннямі "як сам" мы не становімся — відавочна, усе аднакласнікі на працы, дазволіць сабе бадзяцца па Шабанах такім раннім часам могуць толькі лайдакі ды пісьменнікі.
— Мяне, відаць, лічаць лузерам. Быць пісьменнікам не лічыцца тут чымсьці сур'ёзным. Жыў у Германіі, не разбагацеў, не "пастроіўся", вярнуўся — карацей, нічога не дасягнуў. Да таго ж, пісаць нейкія незразумелыя кніжкі на мове, на якой ніхто не размаўляе — гэта цяжка назваць поспехам у жыцці, — распавядае нам пад каву і піражкі спадар Альгерд. Свой статус шабаноўскага лузера ён прымае с філасофскай пакорай — маўляў, у дзяцінстве быў фрыкам, цяпер крыху змяніў статус.
— Цяпер тут адбыліся вялікія змены, сюды прыехалі людзі з іншых гарадоў і раёнаў, яны здымаюць кватэры, у мяне нават ёсць знаёмыя, што свядома пераехалі ў Шабаны — ёсць музыкі, мастакі, — распавядае Бахарэвіч. — А некалі тут было толькі пяцёра фрыкаў — я з сябрамі. Калі з'яўляўся новы фрык, усе Шабаны пра гэта ведалі, і выходзіць на раён яму было небяспечна, бо гопнікі ставіліся да прышлых фрыкаў надта нелаяльна, маўляў, у нас свае ёсць, а тут яшчэ і чужыя прыязджаюць!
- Ну добра аднакласнікі, а з аднакласніц былі тыя, каму змаглі б выбачыць "шабаноўства"?
— Яе звалі Наташа, — прызнаўся Бахарэвіч, — пра яе напісана і ў кніжцы. Яна жыла не ў саміх Шабанах, а прыязджала аднекуль на аўтобусе, і я кожны дзень стараўся сустрэць яе, паднесці партфель, правесці да школы. Вось літаральна тут быў прыпынак.
Але прыпынак знік разам са школьным каханнем да Наташы. Увогуле Шабаны пасля выхаду аднайменнага рамана раптам сталі шмат для каго крыніцай натхнення — нават Курэйчык вырашэў васпець іх у сваім "Гаражы", але Бахарэвічу ідэя "ГаражА" не падабаецца:
— Мне здаецца, што Курэйчык робіць звычайную папсу…
- Гэта вы менавіта пра "Гараж" ці ўвогуле пра ўсё?
— А ведаеце, пэўна, пра ўсё.
— Калі прыязджаю да бацькоў, люблю праз адкрытыя вокны слухаць шабаноўскае жыццё, — мы глядзім наўпрост на дом пісьменніка і на вокны, з якіх маці раней клікала малога яшчэ Бахарэвіча дадому па заканчэнні рытуалу выбівання дываноў.
— Цяпер здаецца, гэта было фантастычна прыгожае відовішча, нешта ў ім было нечалавечае: пустка і белы-белы снег, а на ім раскіданыя чорныя простакутнікі, і між іх шмат людзей з выбівалкамі, і ты таксама — ў старой куртцы, дурацкай шапцы, і ўвесь дом на цябе глядзіць, — успамінае наш экскурсавод. — Мама з таго акна глядзела, i, калі бачыла, што дываны ўжо выбітыя, звала абедаць. Наогул тут людзі не камплексавалі з нагоды нейкага шуму — маглі запраста крычаць з вокан на ўсе Шабаны: "Алег, ідзі есці!" Тут уначы, дарэчы, можна запісваць чалавечыя гутаркі: калі прыязджаю да бацькоў, часам слухаю начное шабаноўскае жыццё — у Шабанах свая адмысловая акустыка, уначы з дзевятага паверху чуваць нават калі ўнізе шэптам гавораць.
Але ж удзень імклівага жыццёвага віру мы не сустракаем. Каля пад'езду некалькі суседзяў нешта абмяркоўваюць, спусціўшыся ўніз проста ў шортах. Гэты раён падаецца ілюстрацыяй да "Ста гадоў адзіноты" — татальнай і непазбежнай, нават нягледзячы на 98-ы аўтобус, які некалі звязваў адзіноту і вялікі свет.
— У нас была кампанія з пяці чалавек, мы выразна вылучаліся — слухалі заходнюю музыку, чыталі шмат кніжак, апраналіся, як вар'яты, пілі віно і гадзінамі разважалі пра сэнс жыцця, — распавядае Бахарэвіч.
- Распавядаеце як Глобус пра свой "Акварыум" — такая класічная маладосць…
— Для нас тыя мясціны Глобуса былі нейкімі міфічнымі землямі, — запэўнівае спадар Альгерд. — У цэнтры мы амаль не бывалі. Збіраліся па пад'ездах — да нядаўняга часу там можна было пабачыць некаторыя надпісы, якія выпальвалі проста на сценах. Шэрае жыццё, якое мы намагаліся зрабіць ярчэйшым, як маглі. У кагосьці атрымалася, у кагосьці не. Мне заўсёды хацелася вырвацца адсюль. Я адчуваў, што задыхаюся. Гэта цяпер спакойна хаджу, расказваю, бо надышоў час асэнсаваць тое, што было, зразумець сябе: кім я быў у маладосці.
Але ж асэнсоўвае сваё шабаноўскае жыццё Бахарэвіч надта аўтаномна: на сустрэчы з аднакласнікамі не ходзіць — ні на адной не быў, чым тыя жывуць, даведваецца ад знаёмых — маўляў, школа была надта траўматычным перыядам, які больш важна асэнсаваць, а не ўспамінаць з замілаваннем увесь час "школьные годы чудесные":
— Да паступлення ў педагагічны я ў цэнтры горада не арыентаваўся. Затое потым імгненна адчуў сябе мінчуком. Напэўна, Шабаны можна было б назваць гетта, але якое гетта, калі ты маеш інтэрнэт? Людзі рэдка выязджаюць, рэдка заводзяць трывалыя сувязі па-за раёнам, іх жыццё сканцэнтраванае тут, — і з лузерам-пісьменнікам выходзім да самага небяспечнага для малога Альгерда месца — школы, што знайшла апісанне і ў кніжцы. — На гэтым школьным ганку мы гулялі ў "квача" — анучкай, магчыма і цяпер у яго гуляюць. У каго трапілі — той квач. Тупая гульня, але развівае спрыт ды хуткасць. І прымушае ставіцца да людзей з насцярогай.
Звезда і смерць групы "Правакацыя"
— А вось тым шляхам мы хадзілі на гарадскую звалку — спазнавалі свет. А зараз ідзем да смеццевага завода, — аказалася, на смеццевым заводзе некаторы час вартаўніком працаваў сам пісьменнік.
— Вядома, смецце. Але важна, што тут мы ладзілі і рэпетыцыi нашага гурта "Правакацыя" — гралі панк-рок, тут стаялі барабаны, калонкі, узмацняльнік. Я быў лідэрам гурта, за годы яго існавання змянілася некалькі саставаў, але ў канцы дзевяностых я зразумеў, што буду літаратарам, а не музыкам. Не, граць мы не ўмелі, навошта панкам умець граць? Але пад канец крыху навучыліся, канцэрты давалі, нейкі альбом запісалі.
Цяпер мясціны тут да сумнага ціхія, а раней часта здараліся бойкі.
— Не падумайце, той Алежка Бахарэвіч удзелу ў калектыўных бойках не браў, ён быў страшэнна інтэлігентны хлопчык, больш кніжкі чытаў, — тут жа апраўдаўся Бахарэвіч.
Бахарэвіч доўгі час пражыў у Германіі, і там таксама дыягнаставаў наяўнасць Шабаноў — свае "Шабаны" ёсць у кожным адносна вялікім горадзе, але ж на Захадзе ў такіх раёнах жівуць, збольшага, эмігранты:
— Там заўсёды ёсць на што паглядзець, можна кавы папіць добрай, паесці цікава, па-албанску, па-італійску, ці па-кітайску. Там перамяшаныя ўсе ідэнтычнасці і гэта стварае эфект нейкага сумнага карнавалу. Хаця людзі жывуць беднавата і перспектываў асаблівых не бачаць. А ў нас Шабаны — для свайго ўласнага сярэдняга класу, такі мінімум паспяховасці — кватэра ў Шабанах, машына, гараж, дача невялічкая, зберажэнні, дзеці прыстроеныя, і ты шчаслівы. У сярэднім класе няма нічога дрэннага, але ж яго трэба выхоўваць. Рабіць яго культурным. Які сярэдні клас, такая і дзяржава. Можа, без Шабаноў я б і не стаў тым, хто я цяпер — мне заўсёды хацелася пабачыць, што там, за межамі гэтага жыцця, быць інтэлегентнейшым, разумнейшым, займацца творчасцю, шукаць нязведанае ў сабе і свеце.
Кажуць, любое месца становіцца добрым і ўтульным, калі з яго з'яжджаеш, але ж мы без асаблівага шкадавання пакідаем Шабаны.
Своеасаблівым паказчыкам правільнасці руху з'яўляецца вялізная рэклама нейкага банка — буслы ляцяць далей ад Шабаноў у напрамку "Магілёўскай", надпіс падбадзёрвае — "Правільны выбар". І, адчуўшы некаторую еднасць з іншымі пасажырамі, якія, хай і на нядоўгі час, зрабілі свой выбар пакінуць шабаноўства, мы накіроўваемся да Горада сонца.