00:20 18 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Жыхары вёскі Пагост ў Гомельскай вобласці на калядных гуляннях

Стары Новы год: смачна паесці, паваражыць і ўсім дараваць

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5320

Стары Новы год яшчэ з савецкіх часоў для большасці насельніцтва з'яўляецца заключным акордам чарады зімовых святаў. А яшчэ 13 студзеня трэба было вынесці з хаты елку, якую ставілі ў канцы мінулага года.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Традыцыю адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня Стары Новы год падтрымліваюць больш за 60% насельніцтва Беларусі, паведамілі Sputnik у пятніцу культуролагі.

"Нягледзячы на тое, што 14 студзеня не з'яўляецца дзяржаўным святам у краіне, традыцыю сустракаць за святочным сталом Стары Новы год падтрымлівае большая частка насельніцтва рэспублікі", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

Па іх словах, гэта менш шумнае свята, чым навагодняя ноч.

У сваю чаргу этнографы распавялі, што са Старым Новым годам звязана велізарнае мноства прыкмет, варожб, абрадаў.

Шчодрая куцця

На Стары Новы год, акрамя таго, трэба было падрыхтаваць багаты стол, было прынята хадзіць адзін да аднаго мірыцца, вырашаць сваркі і канфлікты, прасіць прабачэння.

"На стол падавалі каўбасу, сальцісоны, грачаныя бліны, сыр, грыбны суп або, як яшчэ называюць яго ў некаторых рэгіёнах Беларусі, поліўку, квашаную капусту", — распавялі этнографы.

Другая, або шчодрая куцця з'яўляецца мясной. Ужо скончыўся калядны пост, і можна з размахам адзначыць надыход новага года, хоць і па старым стылі.

Па словах этнографа, да гэтага часу захавалася традыцыя да Каляд, у Стары Новы год калоць свіней.

14 студзеня праваслаўная царква адзначае дзень святога Васіля Вялікага. У народзе лічыцца, што ён з'яўляецца апекуном свінагадоўлі, таму на святочны стол абавязкова ставілі стравы з свініны.

У Шчодры вечар у вёсках садзіліся разбіраць свіную галаву — сімвал пладавітасці, дабрабыту і дастатку. Абавязковай стравай у Шчодры вечар была каша. Яна ўжо была ня посная, як на Куццю. У яе дадавалі сытную і духмяную свіную зажарку з лукам, сказаў этнограф.

Сакральны час

Вячэра напярэдадні Старога Новага года лічылася сакральнай, таму існавала мноства прыкмет і абрадаў, якіх імкнуліся прытрымлівацца. У гэты вечар хлеб стараліся есці вельмі акуратна, не прасыпаючы крошак, таксама рэзалі хлеб з запасам — на наступны дзень. Акрамя таго, лічылася, што ў гэты вечар трэба нагатаваць шмат рознай ежы, каб можна было частаваць усіх, хто прыйшоў у госці, і калядоўшчыкаў.

"Адсюль і прымаўка — "Ежы як на імяніны Мяланні". 13 снежня адзначаецца дзень святой Мяланні", — сказаў этнограф.

Дети готовятся к колядным гуляниям в деревне Озераны в Гомельской области
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеці рыхтуюцца да калядных гулянняў ў вёсцы Азяраны у Гомельскай вобласці

Аддаць пазыкі

Акрамя гэтага, лічылася, што да Старога Новага года ў дом трэба вярнуць усё, што давалася ў пазыку, і самому аддаць пазычанае. А яшчэ 13 студзеня трэба было вынесці з хаты елку, якую ставілі ў канцы мінулага года.

Увечары 13 студзеня пачыналася "шчадраванне". "На гэты раз абход вёскі рабілі дзяўчыны. Сяброўкі выбіралі саму прыгожую, апраналі яе ў самае лепшае адзенне, галаву ўпрыгожвалі вянком з розных стужак. Абыходзячы дом за домам, яны жадалі дабрабыту, добрага ўраджаю, шанцавання, багацця", — сказаў этнограф.

Варажба на Каляды
© Sputnik/ Марына Серабракова
Варажба на Каляды

Ноч з 13 на 14 студзеня лічылася самым лепшым часам для варожб, асабліва на лёс і замужжа.

Ні Новы год, ні Стары Новы год у Беларусі не адзначаюць каля 2% насельніцтва, сярод якіх мусульмане, артадаксальныя іудзеі, паслядоўнікі ўсходніх культаў, паведамілі культуролагі.

По теме

Дай Бог знаць, з кім век векаваць: непрыдуманыя гісторыі
Тэги:
свята, Новы год 2017, Беларусь

Галоўныя тэмы