00:24 18 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Кіно

Лепшыя кароткаметражныя фільмы з усяго свету пакажуць у Мінску

© Pexels.com
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
810

Паказы буду праходзіць кожную суботу абранага для паказаў месяца ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile і Музей гісторыі беларускага кіно 14 студзеня прэзентуюць новы сумесны праект — KINOPORT.

На працягу 2017 года штомесяц мінскія аматары кіно змогуць глядзець праграму міжнародных кінафестываляў або падборку, спецыяльна створаную для KINOPORTа міжнароднымі каардынатарамі.

Па словах арганізатараў, большую частку фільмаў пакуль немагчыма знайсці ў інтэрнэце, так як гэта кінаработы, знятыя цягам апошніх гадоў.

У першую суботу кожнага месяца арганізатары будуць прадстаўляць новую праграму, распавядаць пра фэст, які прадаставіў гэтую падборку, пра асаблівасці кароткага метра дадзенай краіны.

Паказы буду праходзіць кожную суботу абранага для паказаў месяца ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

Квіткі можна набыць у касе музея. Кошт — 4 руб.

Праграмы будуць паказвацца на арыгінальных мовах з рускімі або беларускімі субтытрамі.

За актуальнай інфармацыяй аб паказах можна сачыць у сацыяльных сетках:

Fb /kinoportminsk

Vk /kinoportminsk

По теме

Кінастужкі, вартыя перакладу на беларускую мову
Музыкальную камедыю "Ясь і Яніна" здымалі ў Верцялішках
Тэги:
кіно, кінематограф, Кінаіндустрыя, кінафестываль, Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы