Літоўскі мецэнат перадаў Мірскаму замку новыя экспанаты

© AP / Sergei GritsМірскі замак
Мірскі замак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калекцыянер займаецца не толькі рэстаўрацыйнымі праектамі, ён збірае старажытны жывапіс, фарфор, розны посуд і аксэсуары. Самае каштоўнае - вялікая калекцыя ікон, якую ён плануе прывезці на экспазіцыю ў Беларусь.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Літоўскі калекцыянер беларускага паходжання, ганаровы мецэнат Андрэй Балыка паднёс падарунак гістарычнаму комплексу. Інтэр'еры Мірскага замка цяпер упрыгожыць мэбля ХІХ стагоддзя, пра гэта паведамілі ў эфіры "Беларусь 1".

У гэты раз госці патрапілі у 1761 год, на баль з нагоды імянінаў Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл, сястры князя Пане Каханку. - Sputnik Беларусь
Фота
Баль у Мірскім замку: на імянінах у Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл

Спачатку гарнітур рарытэтнай мэблі знаходзіўся ў беларускай амбасадзе ў Літве, а потым было прынята агульнае рашэнне прывезці яго ў адну з рэзідэнцый Радзівілаў — у Мірскі замак.

Французскі гарнітур з двух крэслаў і канапы трапіў у палац ужо адрэстаўраваны і цяпер толькі чакае сваё новае месца ў экспазіцыі замку.

Зараз гісторыка-навуковы аддзел музея дасканала будзе даследаваць паходжанне экспанатаў і гістарычную каштоўнасць, каб потым даць апісанне ў каталогу музея.

Гэта не першы падарунак, які Андрэй Балыка перадаў музею. Так у 2014 годзе залу палявання Мірскага палаца ўпрыгожыла рарытэтная мэбля ХІХ стагоддзя з аўтэнтычным габеленам. Тады літоўскі бізнэсмэн і калекцыянер атрымаў званне Ганаровага мецэната ад Міністэрства культуры Беларусі.

У яго калекцыях — старажытны жывапіс, фарфор, найкаштоўнейшыя іконы, якія ён плануе прывезці на экспазіцыю ў Беларусь.

Стужка навiн
0