Археолагі знайшлі арсенал замку часоў Паўночнай вайны

© Sputnik / Сергей Степанов / Перайсці ў медыябанкРэканструкцыя бітвы пад Нарвай у Паўночнай вайне
Рэканструкцыя бітвы пад Нарвай у Паўночнай вайне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напрыканцы студзеня археолагі разам з дайверамі даследвалі ўмацаванні замку Жабер у Брэсцкай вобласці.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Інстытут гісторыі НАН Беларусі даследваў умацаванні замку Жабер у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, паведаміў Sputnik кіраўнік экспедыцыі Сяргей Ліневіч.

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

Паводле яго словаў, архелагічныя даследванні праводзіліся сумесна з дайвінг-цэнтрам "Марскі пегас". Пад час геалагічных даследванняў з дапамогаю сучаснага абсталявання былі выяўленыя значныя анамаліі. Пад адной з іх былі знойдзены мартырныя бомбы і баявы багор.

Сяргей Ліневіч паведаміў, што з дапамогаю архіўных звестак удалося дакладна вызначыць прыналежнасць знаходак да падзей 1706 года, калі замак быў знішчаны войскамі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага, на той час хаўрусніка Карла ХІІ.

© Photo : Дайвінг-клуб "Марскі пегас"Пад час геалагічных даследванняў замку Жабер
Пад час геалагічных даследванняў замку Жабер - Sputnik Беларусь
1/3
Пад час геалагічных даследванняў замку Жабер
© Photo : Дайвінг-клуб "Марскі пегас"Мартырныя бомбы часоў Паўночнай вайны знойдзенныя каля замка Жабер. Вага адной бомбы складае 48 кілаграмаў.
Мартырныя бомбы часоў Паўночнай вайны - Sputnik Беларусь
2/3
Мартырныя бомбы часоў Паўночнай вайны знойдзенныя каля замка Жабер. Вага адной бомбы складае 48 кілаграмаў.
© Photo : Дайвінг-клуб "Марскі пегас"Баявы багор часоў Паўночнай вайны знойдзены каля замка Жабер.
Баявы багор часоў Паўночнай вайны - Sputnik Беларусь
3/3
Баявы багор часоў Паўночнай вайны знойдзены каля замка Жабер.
1/3
Пад час геалагічных даследванняў замку Жабер
2/3
Мартырныя бомбы часоў Паўночнай вайны знойдзенныя каля замка Жабер. Вага адной бомбы складае 48 кілаграмаў.
3/3
Баявы багор часоў Паўночнай вайны знойдзены каля замка Жабер.

Зараз частка знаходак перавезена ў Інстытут гісторыі, а частка яшчэ апрацоўваюцца спецыялістамі. Дарэчы, вага адной мартырнай бомбы дасягае 48 кілаграмаў.

Навуковы кіраўнік экспедыцыі адзначыў, што даследванні будуць працягнутыя каля замка Жабер у хуткім часе.

Гэта ўжо другі этап даследванняў археалагічнага помніка часоў Паўночный вайны. Гэтым разам навукоўцам удалося скласці карту глыбінь вакол замка, па прылеглым рэчышчы ракі Ясельда і былым рвом.

Стужка навiн
0