https://bel.sputnik.by/20160921/1025299829.html
Багач – багацце і шчасце ў вашыя хаты
Багач – багацце і шчасце ў вашыя хаты
Sputnik Беларусь
Паводле павер’я, Багач прыносіць у дом багацце і шчасце. 21.09.2016, Sputnik Беларусь
2016-09-21T08:55+0300
2016-09-21T08:55+0300
2016-09-22T13:12+0300
спадчына
у беларусі
беларусь
ларыса мятлеўская
традыцыі
нацыянальныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102529/97/1025299761_0:167:1601:1067_1920x0_80_0_0_17f25c86bfdf51190daefff49901b6d3.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Амаль кожны дзень восені прыносіць нейкае прыемнае хваляванне. Гэта звязана з тым, што кола года няўмольна коціцца да завяршэння, і чым бы мы не займаліся, ужо можам бачыць плён сваёй працы. Асабліва радуюцца новаму ўраджаю земляробы і ўсе тыя, хто свае выходныя праводзіў у нястомнай працы на прысядзібным падворку або лецішчы.Ад кожнай хаты — па жменьцы зерняСёння паводле Беларускага народнага календара мы святкуем Малую Прачыстую або Спожку ці Багач, як яшчэ называюць гэта заключнае свята збору ўраджаю.Калісьці гэты дзень супольна адзначала ўся вёска. Перш за ўсё рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубку з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка.Зерне для Багача кожны па жменьцы прыносіў сваё. У той хаце, дзе з мінулага года заставаўся Багач, рабілі новы, запрашалі святара і пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай з запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносілі па ўсёй вёсцы і абавязкова вакол статка.Далей Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якія былі абраныя грамадой лепшымі ў гэтым годзе. Святар і ўсе, хто яго суправаджаў, запрашаліся для пачастунку ў кожнай хаце!І не дзіва, паводле павер'я Багач прыносіў у дом багацце і шчасце. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць", "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".Не зарэжаш барана — воўк парвеНапярэдадні восеньскага раўнадзенства, якое сёлета адбудзецца 22 верасня, запаленая свечка ў лубцы з зернем успрымаецца як правобраз Сонца — апекуна земляроба, якога такім чынам імкнуліся ўшанаваць, каб мець дабрабыт на працягу года. Жыта з лубкі падмешвалася ў насенне, што павінна было спрыяць добраму ўраджаю ў наступным годзе.Ад цяжкіх работ пад восень сяляне, а асабліва жанчыны, добра стамляліся. Часам казалі: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы".У гэты дзень імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы, хадзілі адзін да аднаго ў госці, наладжвалі кірмаш і гулянні, на якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты знаёміліся з хлопцамі, куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі ў госці жаніхоў. Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.Ну а гаспадыні да гэтага дня выпякалі пірагі і хлеб, гатавалі стравы з гародніны і мяса.Што ж, добрая нагода схадзіць на кірмаш, набыць добры кавалак бараніны або іншага мяса і адзначыць свята прыгатаваннем смачнай стравы.ТушанкаБульбу скрышыць буйнымі кавалкамі ў гаршчочак, дадаць дробна пакрышаную цыбуліну, пасаліць і перамяшаць. Уліць крыху меней за палову гаршчка вады і ўставіць у печ або духоўку. Асобна стушыць кавалачкі мяса з морквай. Калі бульба будзе амаль гатовая, пакласці зверху мяса, дадаць лаўровы лісцік, накрыць накрыўкай і запячы ўсё разам хвілін 15-20.Часам перад тым, як пачаць гатаваць бульбу, гаспадыні дадаюць у яе крыху насення кропу, што робіць страву яшчэ смачнейшай. І яшчэ, гатуючы стравы, вясковыя кухаркі колькасць інгрыдыентаў заўсёды вымяраюць "на вока".Народныя прыкметыУ гэты дзень назіралі за надвор'ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзянёк ясны, то добрае надвор'е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. І сапраўды, прадчуваюцы хуткія зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія цёплыя дні наскубчыся свежай травы.Кажуць, што ў гэты светлы дзень усе малітвы вернікаў будуць пачутыя.Заставайцеся здаровыя і смачна вам есці!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102529/97/1025299761_0:0:1423:1067_1920x0_80_0_0_5a2933bf055346f11d3f38b9cfda4487.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
спадчына, у беларусі, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
Багач – багацце і шчасце ў вашыя хаты
08:55 21.09.2016 (абноўлена: 13:12 22.09.2016) Паводле павер’я, Багач прыносіць у дом багацце і шчасце.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Амаль кожны дзень восені прыносіць нейкае прыемнае хваляванне. Гэта звязана з тым, што кола года няўмольна коціцца да завяршэння, і чым бы мы не займаліся, ужо можам бачыць плён сваёй працы. Асабліва радуюцца новаму ўраджаю земляробы і ўсе тыя, хто свае выходныя праводзіў у нястомнай працы на прысядзібным падворку або лецішчы.
Ад кожнай хаты — па жменьцы зерня
Сёння паводле Беларускага народнага календара мы святкуем Малую Прачыстую або Спожку ці Багач, як яшчэ называюць гэта заключнае свята збору ўраджаю.
Калісьці гэты дзень супольна адзначала ўся вёска. Перш за ўсё рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубку з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка.
Зерне для Багача кожны па жменьцы прыносіў сваё. У той хаце, дзе з мінулага года заставаўся Багач, рабілі новы, запрашалі святара і пасля набажэнства лубок з жытам або пшаніцай з запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносілі па ўсёй вёсцы і абавязкова вакол статка.
Далей Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якія былі абраныя грамадой лепшымі ў гэтым годзе.
Святар і ўсе, хто яго суправаджаў, запрашаліся для пачастунку ў кожнай хаце!
І не дзіва, паводле павер'я Багач прыносіў у дом багацце і шчасце. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: "Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць", "Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку".
Не зарэжаш барана — воўк парве
Напярэдадні восеньскага раўнадзенства, якое сёлета адбудзецца 22 верасня, запаленая свечка ў лубцы з зернем успрымаецца як правобраз Сонца — апекуна земляроба, якога такім чынам імкнуліся ўшанаваць, каб мець дабрабыт на працягу года. Жыта з лубкі падмешвалася ў насенне, што павінна было спрыяць добраму ўраджаю ў наступным годзе.
Ад цяжкіх работ пад восень сяляне, а асабліва жанчыны, добра стамляліся. Часам казалі: "Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы".
У гэты дзень імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы, хадзілі адзін да аднаго ў госці, наладжвалі кірмаш і гулянні, на якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты знаёміліся з хлопцамі, куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі ў госці жаніхоў. Гэта было дарэчы, паколькі ў некаторых мясцінах Беларусі вяселлі ладзіліся пераважна ўвосень, да Каляднага посту.
Ну а гаспадыні да гэтага дня выпякалі пірагі і хлеб, гатавалі стравы з гародніны і мяса.
У заходніх раёнах Беларусі на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве.
Што ж, добрая нагода схадзіць на кірмаш, набыць добры кавалак бараніны або іншага мяса і адзначыць свята прыгатаваннем смачнай стравы.
Бульбу скрышыць буйнымі кавалкамі ў гаршчочак, дадаць дробна пакрышаную цыбуліну, пасаліць і перамяшаць. Уліць крыху меней за палову гаршчка вады і ўставіць у печ або духоўку. Асобна стушыць кавалачкі мяса з морквай. Калі бульба будзе амаль гатовая, пакласці зверху мяса, дадаць лаўровы лісцік, накрыць накрыўкай і запячы ўсё разам хвілін 15-20.
Часам перад тым, як пачаць гатаваць бульбу, гаспадыні дадаюць у яе крыху насення кропу, што робіць страву яшчэ смачнейшай. І яшчэ, гатуючы стравы, вясковыя кухаркі колькасць інгрыдыентаў заўсёды вымяраюць "на вока".
У гэты дзень назіралі за надвор'ем і паводзінамі жывёл. Напрыклад, калі раніцай туман, то хутка пойдуць дажджы, калі ж дзянёк ясны, то добрае надвор'е пратрымаецца да канца кастрычніка. Калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. І сапраўды, прадчуваюцы хуткія зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія цёплыя дні наскубчыся свежай травы.
Цікава ведаць. Праваслаўныя хрысціяне 21 верасня адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў — Раство Маці Божай. Два праведнікі — муж і жонка Іякім і Ганна — не мелі дзяцей і малілі бога паслаць ім малечу. Іх малітва была пачута. У старых бацькоў нарадзілася дачка, якую яны назвалі Марыяй. У будучым яна стала Маці Ісуса Хрыста.
Кажуць, што ў гэты светлы дзень усе малітвы вернікаў будуць пачутыя.
Заставайцеся здаровыя і смачна вам есці!