Інфаграфіка

Дзень горада ў Мінску: месцы гулянняў, салют і паўмарафон

Падпісацца
У Мінску павялічваецца прастора для адпачынку і вольнага часу.

Дзень горада сталіца Беларусі традыцыйна адзначае ў другую суботу верасня. Да 1997 года свята было прымеркавана да дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года адным з пытанняў рэферэндуму 1996-га было пытанне аб пераносе святкавання Дня незалежнасці на 3 ліпеня, пасля чаго сталіца стала адзначаць свой галоўны дзень восенню.

Дні горада ў Мінску часоў БССР праходзілі на некалькіх пляцоўках. Праспект Незалежнасці (да 1980 года — Паркавая магістраль, да 2005-га — праспект Машэрава) ператвараўся ў пешаходную і кірмашовую вуліцу, народныя гулянні былі арганізаваны ў гарадскіх парках і на стадыёнах.

З гэтага года святкаванне Дня горада закране тэрыторыю Верхняга горада, куды абмежаваны заезд аўтамабільнага транспарту. У будучыні гэтая частка горада будзе звязаная пешаходнымі мастамі з цэнтральнай святочнай пляцоўкай каля Палаца спорту на праспекце Незалежнасці, утвараючы такім чынам адзіную прастору для адпачынку і вольнага часу мінчан і гасцей сталіцы.

Месцы асноўных святочных мерапрыемстваў да Дня горада — у інфаграфіке Sputnik.

Смотреть инфографику на русскоязычной версии сайта >>

Стужка навiн
0