Смотреть инфографику на русскоязычной версии сайта >>
Мінск пачынаўся з крэпасці і першы ўспамін горада ў летапісе – гэта бітва на Нямізе. Невялікая рэчка ля месца ўпадзення ў Свіслач выгіналася, утвараючы балоцістую нізіна з невялікім сухім востравам у цэнтры – практычна ідэальнае месца для ўмацаванага паселішча.
З часам Мінск разрастаўся, і Няміга страціла сваё абарончае значэнне. Як звычайна бывае ў гарадах з невялікімі рэчкамі, Няміга ператварылася ў сцёкавую канаву, куды зліваўся бруд. Мабыць, таму поўная плынь ракі з'яўляецца на картах толькі з XX стагоддзя, занадта ўжо нязначнай яна здавалася для сучаснікаў.
У нашы дні сляды легендарнай ракі, схаванай у XX стагоддзі пад зямлю, практычна сцёртыя. Аднак знаходзіцца нямала энтузіястаў, якія спрабуюць па скупым захаваных звестках, знайсці гістарычнае рэчышча і выток Нямігі. Здагадкі аб тым, дзе цякла рака, дзякуючы якой Мінск узнік менавіта на гэтым месцы – у інфаграфіцы Sputnik.