Самае сытае спаборніцтва краіны: у Мінску будуць змагацца паядальнікі клёцак

© Flickr / cyclonebillКлёцкі
Клёцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усіх аматараў сытна паесці 26 чэрвеня запрашаюць на спаборніцтвы ў паяданні "беларускіх снікерсаў" – клёцак з начынкамі.

МІНСК, 22 чэрвеня — Sputnik. Першы адкрыты Чэмпіянат Беларусі па клецкамі адбудзецца 26 чэрвеня ў мінскім рэстаране "Настальгія". Арганізатары абяцаюць, што гэта будзе самае смачнае спаборніцтва краіны.

Удзельнікам трэба будзе з'есці як найбольш клёцак.

"Клецкі — традыцыйная беларуская страва з бульбы з мясной начынкай. Іх яшчэ называюць "клёцкі з душой". Гэты кулінарны шэдэўр незаслужана знаходзіцца ў цені іншых, нярэдка прывазных, страў. Пельмені, піца і нават сушы вядомыя спажыўцам значна лепш, чым свае, родныя клёцкі. Бо гэта звыклая ўсім нам і смачная ежа. Беларусы любяць называць клёцкі "беларускім снікерсам", — распавялі Sputnik арганізатары.

Да ўдзелу запрашаюцца мужчыны — аматары паесці. 10 канкурсантам трэба будзе з'есці за 45 хвілін максімальную колькасць клёцак з мясной начынкай. Пераможца, акрамя сытасці, чакае дыплом і тытул Чэмпіёна Беларусі па клёцкам.

Вывучыць падрабязнасці конкурсу і падаць заяўку на ўдзел можна на старонцы рэстарана "Настальгія" у Facebook.

Стужка навiн
0