22:13 17 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Рысяня, архіўнае фота

Параненага рысяня ратуюць у Віцебскай вобласці

© flickr.com/ Tambako The Jaguar
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3220

Чырвонакніжны драпежнік прыбіўся да падворку ў адной з вёсак Гарадоцкага раёна, у яго траўміравана лапа. Зараз жывёліну лечаць супрацоўнікі віцебскага заапарка.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Рысяня прыбілася ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці да падворку адной з вёсак, жывёліна пацярпела, як мяркуецца, на аўтадарозе, паведаміў тэлеканал "Беларусь 1".

Як адзначаецца, жывёліна была знясілена і амаль не магла перасоўвацца. Першую дапамогу ёй аказала жыхарка вёскі Людміла Кароткая, якая знайшла рысь.

Жанчына звярнулася да супрацоўнікаў прыродаахоўнай інспекцыі, якія адвезлі рысяня ў віцебскі заапарк. Там жывёле зрабілі абязбольваючы ўкол і вызначылі, што гэта яе першая зімоўка. Супрацоўнікі заапарка выказалі здагадку, што рысь магла пацярпець на дарозе. Пакуль спецыялісты не ўпэўненыя, ці будзе жыць рысяня — жывёла вельмі аслабленая.

"У заапарку для лясной кошкі выдзелілі самае цёплае месца. Пакуль яна будзе жыць у кабінеце дырэктара", — распавялі ў эфіры тэлеканала.

Там таксама адзначылі, што рысі практычна ніколі не прыручаюцца.

По теме

Гродзенскі заапарк прадае лісянят, але не ўсім
Кот у мяшку: як прытуліць жывёлу і не пашкадаваць пра гэта
Тэги:
драпежнік, Жывая прырода, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць

Галоўныя тэмы