00:24 18 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Смаленская абласная універсальная бібліятэка імя А.Т. Твардоўскага

Эксперты спрачаюцца пра гісторыю Смаленшчыны - беларуская яна ці не

© Фото: Facebook Смаленскай абласной універсальнай бібліятэкы
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
14750

Беларускія даследчыкі распавялі пра рызыкі знікнення традыцыйнай беларускай культуры "пад націскам глабалізацыі".

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Беларускія і расійскія вучоныя абмеркавалі гісторыю Смаленскай вобласці — можна лічыць яе спрадвечна беларускай зямлёй ці не, канферэнцыя на гэтую тэму прайшла ў Смаленскай абласной бібліятэцы.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі і зборнік "Беларуская Смаленшчына", які выпусціла "Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага". У зборніку ўказваецца на тое, што быццам бы "рускія прысвоілі Смаленшчыну".

Прафесар гісторыі Аляксей Гаўрыленка адзначыў, што тэзіс аб гістарычна беларускім насельніцтве Заходняй Смаленшчыны звязаны з існаваннем шырокай дыфузнай зоны беларускага і рускага культурна-моўнага кантынууму ў заходніх губернях Расійскай імперыі.

Абмеркавалі спецыялісты і бягучае становішча беларуска-расійскіх адносін. Тэм, як распавялі арганізатары канферэнцыі, было шмат — у тым ліку і вострых.

"Расійскі бок адзначыў існуючую ў цяперашні час сумную і нездаровую сувязь паміж прыхільнасцю часткі беларускай грамадскасці да беларускай культуры і беларускай мовы з апазіцыйнымі і антырасійскім поглядамі", — распавялі арганізатары форуму.

Беларускія ж спецыялісты адзначылі небяспеку знікнення беларускай культуры і мовы пад націскам глабалізацыі.

Тэги:
навука, Гісторыя, Смаленск

Галоўныя тэмы