22:17 17 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Яўген Алейнік
© Sputnik / Роман Шантар.

Медаль Францыска Скарыны і суровыя кітайскія будні Яўгена Алейніка

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
810

Вядомы кампазітар, аранжыроўшчык і прадзюсар Яўген Алейнік распавёў радыё Sputnik Беларусь аб асабістых выніках 2016 года - папаўненні ў сям'і, напружанай працы ў Кітаі і ўручэнні медаля Францыска Скарыны.

У Беларусі медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу і культурнай спадчыны беларускага народа.

"Медаль Францыска Скарыны — гэта ўзнагарода за працоўныя заслугі, толькі ў галіне творчасці. Сярод узнагароджаных калегаў па цэху — Пётр Ялфімаў, чым я вельмі задаволены. Я нядаўна вярнуўся з Кітая, Пётр працуе ў Маскве, пры гэтым хочацца, каб вопыт, здабыты за мяжой, увасабляўся тут", — адзначыў Яўген Алейнік.

Мінулы год у вядомага кампазітара выдаўся насычаным, у сям'і адбылося папаўненне — нарадзіўся малодшы сын, паступіла запрашэнне папрацаваць у Кітаі. І менавіта там Яўген даведаўся аб прысваенні яму высокай узнагароды.

"У Кітаі я працаваў у адным прадзюсерскім цэнтры з прадзюсарам групы "Pink Floyd", "30 Seconds To Mars". Мяне запрасілі для абмену досведам як аўтара, які піша еўрапейскую музыку", — расказаў Яўген Алейнік.

Па словах кампазітара, аб'ём інвестыцый, якія ў Кітаі ўкладваюцца ў сферу культуры, несупаставімы з іншымі краінамі. У якасці прыкладу, папулярная кітайская спявачка за ўдзел у здымках тэлевізійнага праекта атрымлівае ганарар каля мільёна юаняў — гэта каля 200 тысяч долараў.

Яўген Алейнік прызнаўся, што яму паступіла прапанова падпісаць кантракт на працу ў Кітаі на 10 гадоў, але ад яго прыйшлося адмовіцца.

"Я падумаў, што гэта ж трэба сям'ю туды перавозіць. Атмасфера, клімат, экалогія — гэта ўсё неспрыяльнае. Я працаваў у Пекіне і двойчы ў дзень мыў падлогу, якая пакрывалася нейкай сажай. Усё пахне не так, як мы прывыклі. Людзі цалкам у іншым культурным зрэзе — не такія, як мы", — канстатаваў Яўген Алейнік.

Поўную версію размовы з кампазітарам, аранжыроўшчыкам і прадзюсарам Яўгенам Алейнікам аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны і працы ў Кітаі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
кампазітар, узнагарода, Музыка, Кітай, Беларусь

Галоўныя тэмы