00:24 18 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Заслужаны артыст Беларусі Леанід Барткевіч
© Sputnik/ Александр Кривошеев

Барткевіч аб Мулявіне: ён адчуваў шлягеры і не любіў дылетантаў

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Сёння споўнілася б 76 гадоў стваральніку і нязменнаму кіраўніку ансамбля "Песняры", народнаму артысту Беларусі і СССР Уладзіміру Мулявіну.

Вядучыя радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і Аляксандр Крывашэеў успаміналі легендарнага музыку разам з салістам "Песняроў", заслужаным артыстам Беларусі Леанідам Барткевічам.

Стваральніку "Песняроў" кніга "Уладзімір Мулявін і Лідзія Кармальская. Недагаворанае", выданне якой падрыхтавалі старэйшая дачка Уладзіміра Георгіевіча Марына Мулявіна і музыказнаўца Вольга Брылон. Леанід Барткевіч распавёў аб новым выданні.

"Тут сабраны даследаванні, успаміны, публіцыстыка — усё да таго, як Мулявін стаў Песняром. Вельмі шмат фатаграфій і фактаў, якія публіка ніколі не бачыла", — распавёў Барткевіч. Кніга распавядае пра маладосць Уладзіміра Мулявіна і яго жыццё з першай жонкай Лідзіяй Кармальскай.

Па словах Леаніда Барткевіча, гэта быў перыяд станаўлення будучага музыканта і артыста, які пасля стаў стваральнікам легендарнага калектыву.

"Уладзімір Георгіевіч нас, вядома, ганяў. У яго ніколі нічога не выходзіла непрафесійна. Напрыклад, калі новая песня не прайшла на публіцы так, як яму хацелася, яна проста выкідвалася", — распавёў Барткевіч.

Па ўспамінах саліста "Песняроў", Уладзімір Мулявін заўсёды адчуваў шлягеры, разумеў музыку і не любіў усяго непрафесійнага. Поўную версію размовы з салістам ансамбля "Песняры", заслужаным артыстам Беларусі Леанідам Барткевічам, прысвечаную дню нараджэння Уладзіміра Мулявіна, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Леанід Барткевіч, Уладзімір Мулявін, Беларусь

Галоўныя тэмы