Радыё

Галоўны Дзед Мароз павіншаваў аўдыторыю Sputnik са Старым Новым годам

Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і галоўны Дзед Мароз краіны - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў
Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і галоўны Дзед Мароз краіны - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Старога Новага года вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пагутарыў з галоўным Дзедам Марозам Беларусі.
Главный Дед Мороз поздравил Sputnik со Старым Новым годом

Аб цяжкіх працоўных буднях навагодняга чараўніка, пацешных сітуацыях і дзіцячых пажаданнях распавёў выканаўца ролі галоўнага Дзеда Мароза — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў.

Па словах артыста, асабліва прыемна, што ў гэтыя дні на навагоднія ёлкі працягвае прыходзіць шмат дзяцей і дарослых. Пры гэтым свята не абыходзіцца без кур'ёзных сітуацый, напрыклад, дзеці паціху выкалупваюць бліскучыя каменьчыкі з касцюма.

"Вельмі прыемна, што дзеці ідуць на рукі, дораць эмоцыі і ўсмешкі. За гэтыя навагоднія святы я выслухаў віншаванні на англійскай, французскай, італьянскай, рускай, беларускай і іншых мовах, за што вельмі ўдзячны дзецям", — распавёў Уладзімір Радзівілаў.

Галоўны Дзед Мароз павіншаваў аўдыторыю Sputnik з Новым годам і пажадаў усім дабра, любові, міру і спакою.

Гутарку з галоўным Дзедам Марозам напярэдадні Старога Новага года слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0